Знайсці
16.01.2024 / 09:4815РусŁacБел

Генадзь Манько, прызначаны Ціханоўскай у Кіеў, назваў галоўную памылку апазіцыі і добраахвотнікаў

Кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько ў новым выпуску «Ток» выказаў сваё бачанне, што замінае працаваць дэмакратычным сілам.

Беларуская апазіцыя на сустрэчы з прэзідэнтам Анджэем Дудам. Фота: сацыяльныя сеткі

На думку Манько, у дэмакратычных сіл Беларусі і беларускіх добраахвотнікаў аднолькавая галоўная памылка — «высвятляць, у каго што шырэйшае, большае, хто важнейшы».

Такія рэчы трэба выкараняць, кажа Манько. Яго задача заключалася ў тым, каб змяніць сітуацыю ў адносінах беларускіх добраахвотнікаў да ўсіх дэмакратычных сілаў Беларусі.

«Я іх разумею. Пайшлі ваяваць найбольш радыкальна настроеныя людзі. Яны былі з розным досведам, палітычнымі поглядамі. Мая задача была не тое што растлумачыць (там разумныя людзі), а данесці, што мы ўсе беларусы, мэта ў нас адна.

Вораг у нас адзін. Нам не трэба супернічаць адно з адным. Нам трэба коп'і, што накіроўвае адзін супраць другога, абʼяднаць, стаць на адзін бок і накіраваць супраць агульнага ворага».

@tokbelarus Беларусам не трэба расказваць казку пра краіну, яны ўсё самі разумеюць. Генадзь Манько ўпэўнены, што канец лукашэнкаўскай дыктатуры блізка #лукашенко#беларусь#александрлукашенко#беларусы#жывебеларусь#новостибеларуси#беларусьновости#тихановская♬ sonido original - ㅤ ᴛʜᴀᴡɴᴇㅤᴀɢ

Манько раіць добраахвотнікам, калі ёсць прэтэнзіі, вырашаць іх ціха і спакойна.

«Ужо дарослыя хлопцы з аўтаматамі. Прыйшлі, спыталі. Праўда на тваім боку — прадʼяві дакументы, калі ёсць нейкія пытанні. А там «ля-ля-ля», пагаварыў і далей прапаў. «Я на фронт. Мне не да гэтага. Я ваюю». Тады не пачынай. Калі хочаш рашыць, рашы пытанне. Ліквідуй усе гэтыя высвятленні».

Гэта датычыць і дэмакратычных сіл. «Спыніце гэтыя высвятленні. Дамаўляйцеся, што зробім, куды прыкладзем гэтае намаганне, каб пасунуцца бліжэй да нашай перамогі», — просіць Манько, але пакуль гэтага не атрымліваецца дасягнуць.

Па словах мужчыны, канфлікты інтарэсаў уласцівы ўсім людзям. «Пачынаецца з простых момантаў уплыву, доступу да нейкіх рэчаў. Тут трэба быць высокаарганізаваным, мудрым чалавекам. Разумець, што трэба часам прамаўчаць, але прасунуцца наперад. А не ладзіць супярэчнасці.

Шмат хто не разумее, што яны ўдвух знаходзяцца ў такім становішчы, што калі пачынаюць паміж сабою змагацца, то абодва губляюць, сыходзяць з поля. І да іх няма сурʼёзных адносін».

Глядзіце цалкам:

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
47
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4
5
Аргумент/адказаць/
16.01.2024
Факт , можна быць нават суперэфектыўным, але працаваць на іншую краіну.
1
Сымон/адказаць/
16.01.2024
Факт ,калі вы паглыбіцеся ў гісторыю, то там існавала г.з. армія Андэрса. Дзя яна толькі гераічна не змагалася супраць немцаў - і на Ўсходнім фронце, і на Блізкім усходзе, і ў Італіі. Але на радзіму яны так і не трапілі. Пасля сканчэння WW2 армія Андэрса была раззброеная англічанамі і расфармаваная. Частка андэрсаўцаў з сем'ямі дабраахвотна вернулася ў камуністычную Польшчу, дзе яны былі рэпрэсаваныя і сумесна са сваімі сем'ямі дэпартаваныя ў Сібір ажно до 1958.

Да чаго гэта ўсё? Палітычнае кіраўніцтва Ўкраіны, якое з 2020 вуснамі разнастайных падалякоў і іншых падначаленых ярмака прад'яўляла прэтэнзіі беларускім дэмакратычным сілам нібыта за недастаткова радыкальную пазіцыю па пытанню расейска-ўкраінскага канфлікта, само спрабуе гуляцца з лукашэнкай у мірнае суіснаванне і пасля 24.02.2022. З аднаго боку, яны няспынна заяўляюць аб яго несамастойнасці. І адначасова яны адпускаюць у ягоны адрас абуральныя кампліменты нібыта за стрыманасць (то бок ён усё ж такі самастойны?!). Якая роля вызаначаная ў гэтай гульні беларускім дабраахвотнікам, якія рызыкуюць уласнымі жыццямі, незразумела.

Спроба сядзець на дзьвух стулах адначасова ва ўзаемаадносінах з лукашэнкам ўжо прывяла Ўкраіну да адкрыцця палесскага фронта 24.02.2022, захопу ЧАЭС, Бучы і прамой пагрозы ўзяцця Кіева напрыканцы лютага 2022. Але падаецца, што адэкватных высноў з тых падзей палітычнае кіраўніцтва Ўкраіны дагэтуль не зрабіла, бо любыя спасылкі на "нежаданне справакаваць лукашэнку" выглядаюць ня больш чым адмазкай. І пакуль яно будзе і далей сядзець у гэтым шпагаце - ніякіх перспектыў па вызваленню Беларусі у "эфектыўнага баявога падраздзялення" беларускіх дабраахвотнікаў няма.
1
Джек Блэк/адказаць/
17.01.2024
Пытанне , Да пофиг и на одних и на других и на третьих и на четвёртых.Всё это подвиды варианта "РБ-1994 г." на современном этапе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера