Знайсці
31.12.2023 / 11:087РусŁacБел

Полк Каліноўскага павіншаваў беларусаў з Новым годам і паказаў свой рэцэпт дранікаў

Добраахвотнікі Палка Каліноўскага, якія змагаюцца на вайне ва Украіне, паказалі, як гатуюць і рыхтуюць перамогу.

«Калядная вячэра — гэта святая традыцыя, калі ўсёй вялікай сям’ёй збіраюцца за святочным сталом у сваёй хаце. Але ўжо які год запар беларусы рыхтуюцца да Новага года ў розных кутках свету на выгнанні, за кратамі турмаў і ізалятараў, пад варожымі абстрэламі ў сцюдзёных акопах… Усё ж мы безупынна дбаем пра наша свята.

2023-ці быў цяжкім, не без стратаў і расчараванняў. Але кожны з нас рабіў свой унёсак — і цяпер мы яшчэ на адзін год бліжэйшыя да перамогі!

Гэтымі днямі тысячы беларускіх ваяроў гатуюць святочныя стравы на пазіцыях: чарговы год далёка ад сваіх хатаў. Але з Беларуссю ў сэрцах. З цвёрдым намерам вярнуцца дадому. А гэта самаахвярнасць, адданасць, гэта штодзённая руплівая праца, гэта той шлях, які мы маем прайсці разам.

Любыя беларусы, з вялікай удзячнасцю за вашую падтрымку, віншуем з новым 2024 годам. Мы не чакаем таямнічага падарунка ад святога Мікалая, а тут і цяпер рыхтуем нашае свята і нашу перамогу!»

— гаворыцца ў звароце Палка Каліноўскага.

Чытайце таксама:

Полк Каліноўскага прадставіў справаздачу з незалежнага аўдыту

«У людзей у Беларусі няма зброі? Дапаможам». Камандзір палка Каліноўскага расказаў пра сілавы сцэнар, прэтэнзіі і стомленасць

Некалькі беларусаў сышлі з Палка Каліноўскага і назвалі новае падраздзяленне «Танга-Рамэа»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Віншаванне /адказаць/
31.12.2023
❗️ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АСАБЛІВАЕ ВІНШАВАНЬНЕ Гэтае маё асаблівае віншаваньне з Новым Годам я адрасую беларускім ваярам-дабраахвотнікам, што ваююць на франтах Украіны супраць расейскага мордэра за вольную Украіну і вольную Беларусь. Дарагія сябры, жаўнеры, ваяры Беларусі! Віншую вас усіх з Новым надыходзячым 2024 годам. Віншую вас усіх ад імя Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь". Хай гэты надыходзячы год стане годам перамогі над расейскім ворагам чалавецтва! Хай будзе вольная Беларусь і вольная Украіна! Дарагія сябры, беларускія ваяры! Калі настане час (а ён настане!), будзьма гатовыя пайсьці вызваляць Беларусь ад рашысцкай чумы і здрадніцкага рэжыму Лукашэнкі. Тады трэба сабрацца разам вакол палка імя Кастуся Каліноўскага ўсім беларускім ваярам, усім ваярскім групам і аддзелам і рушыць -- за Беларусь. Так трэба. Ужо працуе Беларуская вайсковая камісія, якую ўзначальвае наш гераічны ваяр Павел Шурмей. Рыхтуймася, і будзьма гатовы. Ніякіх сумневаў -- Беларусь будзе вольнай! Мусіць быць! З Новым годам -- разам да перамогі! Слава беларускім ваярам! Хай вечна жыве вольная Беларусь! Слава Украіне! Хай вечна жыве вялікі Беларускі народ! 30 сьнежня 2023 г. Зянон ПАЗЬНЯК
0
Glock17/адказаць/
31.12.2023
Хлопцы-каліноўцы (і дзяўчаты) - вы годнасць і цьвет нацыі! Заставайцеся жывымі, здаровымі. Жыве Беларусь, Слава Украіне. Разам да перамогі ў 2024!
3
ваше плодородие госпожа удача/адказаць/
31.12.2023
бачна, што (на) за пладародную землю ваююць. якія яйкі? якая мука? ды іншае. гэта не дранікі, а аладкі. як яшчэ бульбу не забылі дадаць?..

у беларусаў у мінулыя стагодзі часам і бульбы не было... і соль толькі па святах...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031