Знайсці
26.12.2023 / 00:0120РусŁacБел

«Там жа няма ніводнага яўрэя!» Лукашэнка блытана патлумачыў, чаму ЕўрАзЭС не згубіць Арменіі

25 снежня ў Санкт-Пецярбургу прайшло пасяджэнне Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай супольнасці. Справаздачу адтуль дае Андрэй Калеснікаў у выданні «Коммерсант».

Аляксандр Лукашэнка. Фота: РИА Новости / kremlin.ru

Лукашэнку журналісты спынілі на прыступках Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б. М. Ельцына, дзе павінна было адбыцца пасяджэнне. У яго спыталі, ці не крыўдна яму, што прэм'ер Арменіі Нікол Пашынян прыляцеў у Піцер, а ў Мінск на пасяджэнне АДКБ не прыляцеў?

Вось як перадае дыялог Калеснікаў.

«Ды вы што?! — усклікнуў Аляксандр Лукашэнка.— Гэта розныя фарматы! Я ведаў, што ён прыляціць у Піцер. Вы кепска слухалі, я казаў пра гэта. Якая тут крыўда! Я ўсё ведаў!

— Ці не страцім Арменію? — цікавіўся яшчэ нехта з журналістаў напрыканцы.

— Калі Арменія хоча памерці эканамічна… То мы яе можам страціць.

Але я не думаю, што армяне — дурныя людзі! Армяне ж разумныя людзі! Там жа няма ніводнага яўрэя! Ведаеце чаму? Бо армяне — самыя разумныя людзі! Ну як яны кажуць!.. Што яны, не бачылі, як у Афганістане падалі людзі з шасі самалёта, калі амерыканцы ляцелі?! Ну сапраўды так выкарыстаюць і Арменію — і зваляць!

Вы думаеце, гэтага не будзе? Будзе так! Гэта іхная палітыка! Я вам кажу як старадаўні палітык!» — рупліва занатаваў блытаныя словы Лукашэнкі карэспандэнт крамлёўскага пула.

Чытайце таксама:

Лукашэнка назваў Жазэпа Барэля дурнем, які не мае дачынення да палітыкі

Імунітэт, ахова, заробак, вызваленне ад падаткаў. Апублікаваны пералік гарантый для экс-прэзідэнтаў Беларусі

«Светлая памяць». Фэйсбук пазначыў лукашэнкаўскую прэс-сакратарку Наталлю Эйсмант як памерлую

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
84
Ха-ха
27
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
12
10
бабруйчанін/адказаць/
26.12.2023
Агдам, Дакладна Ні сутыкалісь беларусы у прыватным жыцці і таму ))) шчырыя наівныя ..Ім армяне разпавядуць аб кантракце на ноеу каучег і як квіткі прадавалі па дамоуленнасці з Самім
0
даведка /адказаць/
26.12.2023
Самое смешное, что никто из белорусских команд там не участвует, а сама вышка КВН с этого сезона у нас под негласным запретом и больше не показывается по ОНТ. Правда, с недавних пор там начали раскручивать и посадили в жюри российского космонавта с белорусскими корнями Олега Новицкого. Его-то, видимо, и опекает по линии белорусского посольства Шманай, которую перед этим неким образом оказалась в сопровождении Лукашенко во время его визита в Экваториальную Гвинею.
26.12.2023
"Што яны, не бачылі, як у Афганістане падалі людзі з шасі самалёта, калі амерыканцы ляцелі?!"
https://nashaniva.com/332884

Людзі падалі не таму, што туды прыйшлі амерыканцы, а таму, што там да гэтага кіравалі лукашэнкі

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031