Знайсці
25.12.2023 / 19:2124РусŁacБел

Кіроўцы ад адчаю сталі сігналіць. Што адбываецца на беларуска-польскай мяжы ВІДЭА

Святы сурʼёзна паўплывалі на абстаноўку ў адзіным адкрытым пункце пропуску на мяжы Беларусі і Польшчы. У Тэрэспалі, з польскага боку, сабралася вялізная чарга аўтобусаў і легкавых аўтамабіляў, якія накіроўваюцца ў Беларусь. Для кагосьці пакуты ўжо скончыліся. 40 гадзін — столькі спатрэбілася ў гэтыя дні, каб перасекчы мяжу, піша Onlíner са спасылкаю на чытача.

 40 гадзін у чарзе — гэта маленькае жыццё са сваімі бытавымі пытаннямі. 

— Людзі, якія стаяць ад кола да КПП (каля 2,3 км), з канца чаргі хадзілі ў пачатак, каб купіць пачак цыгарэт. Тамака дэфіцыт усяго: няма ні ежы, ні вады, ні паліва. На працягу ўсёй дарогі ад кола да КПП на платах камунальнікі развесілі мяшкі для смецця.

Чарга ў прыбіральню ў Centrum Handlowe складалася з 70-80 дзяўчат, — распавядае суразмоўца. 

Чаму менавіта дзяўчат? Мужчыны ўнікаюць пытання.

У нейкі момант нервы сталі здаваць. І вадзіцелі, якім яшчэ трэба было праходзіць кантроль, пачалі адчайна сігналіць.

@nashaniva Кіроўцы ад адчаю сігналяць. На беларускай мяжы людзі стаяць па некалькі дзён #беларусьпольша#польшабеларусь#беларусь#новостибеларуси#очереди#закупывпольше#брест#новостибреста#граница#нашаніва#очерединагранице#тересполь♬ The Devil - Rok Nardin

— Народ такім чынам проста выказваў пратэст супраць таго, што адбываецца, як прапускаюць ці, дакладней, не прапускаюць транспарт.

— І якой была рэакцыя?

— Ну, паціху пачалі запускаць. Вельмі неахвотна, з крыкамі. Наогул, на польскім баку хадзіў толькі адзін чалавек, правяраў транспарт. На ўездзе на мост быў яшчэ адзін памежнік, які рэгуляваў рух. Пры ўездзе ў пункт пропуску запускалі аўтобусы, забівалі імі ўсе калідоры, а выпускаць на мост не спяшаліся. Людзі скардзіліся, ім адказвалі адно і тое ж, маўляў, тэлефануйце ў міністэрства, а ў нас мэта — прапускаць аўтобусы. Камусьці на польскай гарачай лініі ўвогуле заявілі, маўляў, на Каляды ў іх будзе працаваць толькі адзін канал для пропуску, — працягвае чытач.

Гэта не значыць, што ў тых, хто ехаў у аўтобусах, рэальнасць была прасцейшай.

— У 12 гадзін дня 24 снежня на мяжы было каля 50 аўтобусаў, якія ехалі з Польшчы ў Беларусь.

Людзі пераходзілі ў іншыя аўтобусы, каб проста хутчэй апынуцца дома: за падсадку, я чуў, з іх прасілі ад 10 да 400 даляраў, і гэта ад КПП да Брэста, — адзначае суразмоўца. 

Прайшоўшы ўсе апісаныя пакуты, чытач такі дабраўся да пункта пропуску «Брэст» на беларускім баку.

За спінай заставалася чарга і польскае кафэ каля КПП, дзе на той момант у продажы было толькі некалькі бутэлек вады і печыва.

— Калі не лічыць стаянні ў чарзе, а казаць толькі пра само праходжанне кантролю, то на польскім баку ён заняў недзе 2 гадзіны, на беларускім (з улікам зялёнага калідора) — 15—20 хвілін. Увогуле, вельмі шчаслівы, што дома, з сямʼёй. А тым, хто яшчэ ў чарзе, раю запасацца вадой, ежай, запраўляць поўныя бакі, браць з сабой цёплыя рэчы і набірацца цярпення, — падсумаваў суразмоўца.

Чытайце таксама:

«Пра 50 гадзін можна толькі марыць». Калапс на межах Беларусі, месца ў чарзе прадаюць за 250 еўра

На мяжы затрымалі жыхара Брэста, які вярнуўся з Польшчы

«Напэўна, усё праплачана». Дальнабойнікі стаяць на польска-беларускай мяжы больш за тыдзень

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
13
Ха-ха
22
Ого
12
Сумна
11
Абуральна
13
1
Нахрена перется /адказаць/
26.12.2023
Уже есть задержанные
26.12.2023
Сигнальщикам по 300 зл штрафы. Может так дойдет что в праздник на закупы не ездят.
7
Беларус/адказаць/
26.12.2023
Ганьба, Я асабіста ведаю нямала людзей, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, былі за гэта звольненыя з працы і вымушаныя былі дзеля таго паехаць працаваць за мяжу. Але сем'і іхнія жывуць у Беларусі і яны іх, натуральна, час ад часу праведваюць. Далёка не на ўсіх у Беларусі заведзена крымінальная справа і адпаведна далёка не ва ўсіх рызыка быць арыштаванымі пры з'яўленні на радзіме вельмі вялікая. Таму і ездзяць. І яшчэ не факт, што вы маеце хоць найменшае маральнае права іх ачарняць. Бо вельмі верагодна, што ваш асабісты ўдзел у змаганні - сядзець на канапе і прыкрыўшыся нікам пляскаць паганым языком. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031