Знайсці
25.12.2023 / 18:5110РусŁacБел

У дэпутаты ад лукашэнкаўцаў ідзе беларускамоўны пісьменнік. Што пра яго вядома?

У якасці праўладнага кандыдата ў дэпутаты па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе №33 балатуецца старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч. Ён прадстаўнік «Белай Русі», таму можа трапіць у бюлетэні нават без збору подпісаў.

Адметнасць Гаўрыловіча ў тым, што гэта пісьменнік, які і ў творчасці, і ў публічных выступах карыстаецца беларускай мовай.

Уладзімір Гаўрыловіч, фота Sb.by

Гаўрыловіч нарадзіўся ў 1967 годзе ў вёсцы Вятчын Жыткавіцкага раёна. Працаваў у сістэме адукацыі, пасля быў галоўным рэдактарам газет «Новае Палессе» (Жыткавічы) і «Гомельскія ведамасці». З 2005 узначальвае абласное аддзяленне праўладнага Саюза пісьменнікаў. Аўтар некалькіх дзясяткаў кніг, амаль усе яны напісаныя па-беларуску.

У лукашэнкаўскі парламент звычайна трапляюць некалькі беларускамоўных дэпутатаў. Напрыклад, у мінулым скліканні ў гэты разрад можна было аднесці стаўбцоўскага міліцыянта Івана Мамайку і гісторыка Ігара Марзалюка. Праўда, нават яны ў камунікацыі з астатнімі дэпутатамі часцяком пераходзяць на рускую мову.

Чытайце таксама:

Прадстаўнікі праўладнай партыі ў першы ж дзень збору подпісаў дэманстратыўна парушылі закон

Міністарка працы Ірына Касцевіч ідзе ў дэпутаты

«Нават мой палавы орган выйграе выбары». Гайдукевіч распавёў пра асаблівасці беларускай выбарчай сістэмы

Гайдукевіч, Гігін, Шпакоўскі, Шаўцоў, Барсукоў і астатнія. Хто ў Мінску сабраўся ў дэпутаты

Былога кіраўніка ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука, які ішоў у дэпутаты, нават не зарэгістравалі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
7
Ого
15
Сумна
2
Абуральна
7
0
бабруйчанін/адказаць/
26.12.2023
Патрєбна мець нейкага " тутєйшага - туземца" дзля прыкола..
0
Ядвига/адказаць/
26.12.2023
Анфиса , даже и не сомневайся. Он из ваших, а потому и в списках.
1
Няма ад яго выгады/адказаць/
26.12.2023
Выгодна. , Ён спачатку камуна, потым лукашыст і толькі потым беларус. У Вашых прыкладах усе наадварот было
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031