Знайсці
12.08.2023 / 19:1614РусŁacБел

«Гэта яе штодзённая праца». Айцішнік плаціць сваёй жонцы штомесячны заробак

«Я аднойчы згадаў у Twitter, што кожны месяц выдзяляю пэўную суму грошай сваёй жонцы Дашы ў якасці заробку. Як аказалася, некаторым людзям патрабуецца тлумачэнне таго, навошта я гэта раблю. Я вырашыў падзяліцца сваім вопытам, таму што ўсё больш людзей пераязджае разам з сям'ёй. Мой досвед можа быць вам карысны», — напісаў на Devby.io Міхаіл Ларчанка, распрацоўшчык, YouTube-блогер і IT-блогер.

 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: kamil_macniak / vecteezy.com

Казаць, што Даша не працуе, няправільна

Мы ўсёй сям'ёй пераехалі ў Нідэрланды ў далёкім 2015 годзе па маім працоўным кантракце. Я працую, дзіця ходзіць у школу, а вось жонка Даша нідзе пакуль не працуе.

У Дашы няма прафесійнай адукацыі. Ёсць школа (11 класаў) і пачатак вучобы ў каледжы. Пасля з'явіўся я, каханне і эміграцыя. Да моманту пераезду ў нас было двухгадовае дзіця, жонка была ў дэкрэтным адпачынку.

Дашын ДНЖ дазваляе ёй працаваць. Мы жывём у Амстэрдаме ўжо восем гадоў, і яна дагэтуль нідзе не працуе. Але казаць, што яна не працуе зусім, няправільна. Бо праца — гэта не толькі з 9 да 17 па кантракце, але і ўсе абавязковыя справы, якія неабходна рабіць для жыцця.

Хтосьці павінен прыбіраць, гатаваць ежу, дапамагаць дзіцяці з вучобай — і многія іншыя хатнія справы, якія цяжка перакласці на іншага чалавека.

Вядома, усё гэта павінны рабіць усе сямейнікі. І я па меры магчымасці імкнуся таксама дапамагаць з усімі гэтымі хатнімі справамі. Але ў мяне ёсць асноўная праца, якая не можа «пацярпець» і якая дазваляе нам жыць у Нідэрландах. Таму вялікая частка цяжару сямейных клопатаў кладзецца на жонку.

Хатняя работніца ў Нідэрландах — дорага

Я не ведаю, колькі каштуюць паслугі хатняй работніцы або хатняга работніка, але нават калі выказаць здагадку, што такі чалавек будзе прасіць 10 еўра за гадзіну, то нават чатыры гадзіны на дзень (прыкладна такую колькасць часу мая жонка траціць на працу па доме ў дзень) ужо ператворацца ў нясціплыя 800 еўра за 20 рабочых дзён ці ў 1200 еўра за 30 дзён.

Гучыць нятанна, хоць насамрэч гэта зусім невялікія грошы, калі ўлічыць, што чалавеку трэба плаціць за пражыванне і ежу. Калі ж аналагічныя падлікі перавесці на Дашу, то будзе такая ж сума мінус кошт жылля і прадуктаў.

Вядома, яе ніхто не прымушае працаваць кожны дзень. Да таго ж я таксама раблю нейкія хатнія справы.

Таксама ў Нідэрландах да 12-ці гадоў нельга пакідаць дзіця адно ў кватэры. Напрыклад, калі яно спаліць дом, то страхавая не пакрые гэтых выдаткаў. Таму ў большасці сем'яў бацькі аддаюць дзяцей у прадоўжанку. Але тут гэта вельмі дорага, асабліва калі працуе толькі адзін з бацькоў.

Хачу плаціць жонцы больш

І вось менавіта такой логікай я кіраваўся, калі мы з ёй абмяркоўвалі грошы.

Такім чынам, тая сума, якую яна кожны месяц атрымлівае на сваю картку, — гэта своеасаблівая аплата яе штодзённай нялёгкай працы. Гэтыя грошы цалкам яе. Мы купляем прадукты, адзенне, плацім за кватэру з маіх грошай.

Хацелася б плаціць больш, але для гэтага я сам павінен зарабляць больш, да чаго, натуральна, імкнуся.

Хутка нашаму сыну споўніцца 12 гадоў і Даша зможа пачаць працаваць. Яна нядрэнна ведае нідэрландскую мову, але мы яшчэ думаем, чым яна зможа займацца. Хутчэй за ўсё, гэта будзе праца з дзецьмі.

Чытайце таксама:

«Хочацца ўсіх абняць і разам паплакаць». Невясёлая гісторыя беларускага айцішніка-сеньёра ў Польшчы, якому ледзь хапае грошай да заробку

«Мой боль — адсутнасць вішнёвага піражка». Беларусы рассмакавалі, чым адрозніваюцца «Макдональдсы» ў розных краінах

«Далі падпісаць паперу, што пры першай магчымасці з'яўлюся ў мінскае РУУС». Беларускага айцішніка не выпускаюць з Арменіі, бо яго аб'явілі ў вышук у Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
46
Панылы сорам
7
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
7
7
Максим Дизайнер/адказаць/
13.08.2023
Обычная домохозяйка. Если муж не хватает звезд с небес, жену устраивает скромное обеспечение без выкрутасов, почему бы и нет?Архаичная модель американских отношений середины-второй половины прошлого века. Но, судя по статье, муж разработчик. Это 3-7 тыс. зелени, мадам не гложет комплекс неполноценности?Все мои знакомые трех годичные декретссы деградировали в ноль. И если в РБ с этим мало что поделаешь, в большей степени из-за менталитета, то на Западе не вижу никаких проблем. Пускай этот богатей нанимает няню-украинку-беларуску, и вперед обоим на работу.
0
няма прафесійнай адукацыі/адказаць/
13.08.2023
мот мы проста зайздросцім)
3
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
13.08.2023
"Все мои знакомые трех годичные декретссы деградировали в ноль" где вы таких знакомых берете? на какой дискотеке? деградировали? значит изначально были не очень-то. вот читала, что рождение ребенка наоборот делает женщину умнее)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031