Знайсці
10.08.2023 / 15:0816РусŁacБел

Двух жыхароў Уроцлава судзяць за збіццё 15-гадовага беларуса. Яны думалі, што ён украінец

Здарэнне адбылося яшчэ паўтара года таму, але справа да суда дайшла толькі цяпер.

Двое жыхароў Уроцлава апынуліся на лаве падсудных за збіццё 15-гадовага падлетка з Беларусі. Паводле версіі абвінавачвання, матывам нападу стала нацыянальнасць падлетка: абвінавачаныя думалі, што ён украінец, піша Most.

Здарэнне адбылося 25 студзеня 2022 года ў раёне Новы Двур Уроцлава. Падлетак гуляў з сябрамі з Украіны, Беларусі і Грузіі. Падлеткі размаўлялі па-руску. Гэта раззлавала двух палякаў: Марціна О. і Эміля Д.

Паводле заявы пракурора, яны напалі на беларуса, білі яго кулакамі, штурхалі, а затым схапілі за шыю ззаду і сталі душыць. Падлетак атрымаў траўмы галавы і рук.

Адзін з абвінавачаных прызнаў віну, другі — не.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
22
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
68
0
гоблен с наивной бабой :)/адказаць/
10.08.2023
[Рэд. выдалена]
10.08.2023
А навошта беларусам і украінцам размаўляць па-расейску? Тым больш у Польшчы, тым больш пасля таго як Расея здзяйсняе акупацыйныя дзянні да нас????
0
Беларус/адказаць/
10.08.2023
Antoś, рацыя. Заўсёды нармальна камунікую з украінцамі - кожны на сваёй роднай мове - і добра разумеем без усякай расейшчыны. Навошта пасярэднік, тым больш такі імперскі як расея з яе языком.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930