Знайсці
09.08.2023 / 22:504РусŁacБел

Няўдача года: на жанчыну адначасова напалі ястраб і змяя

У Тэхасе жанчына касіла газон перад сваім домам, як раптам на яе зверху ўпала змяя і абвілася вакол рукі. Здавалася б, дастаткова і гэтага, каб моцна перастрашыцца, але гэта было толькі пачаткам прыгод.

Жывёліна пачала моцна сціскаць канечнасць, таму, каб стрэсці паўзуна, жанчына пачала актыўна размахваць рукамі. 

У гэты момант яе атакаваў ястраб. Драпежнік не менш за чатыры разы напаў на руку жанчыны, перш чым яму ўдалося адарваць змяю ад канечнасці. Затым ястраб паляцеў са сваёй здабычай.

Пасля сутычкі з ястрабам і змяёй жанчына атрымала глыбокія раны на перадплеччы. Муж неадкладна адвёз яе ў шпіталь. Змяіных укусаў медыкі не выявілі, але жанчына пазней убачыла атруту на сваіх пашкоджаных акулярах.

І хоць суседзі назвалі яе самым нешчаслівым чалавека на свеце, сама жанчына перакананая, што ёй яшчэ пашанцавала.

Чытайце таксама:

Спявачка Беёнсэ заплаціла 100 тысяч даляраў, каб дапамагчы фанатам вярнуцца дадому пасля яе канцэрта

Tesla выпусціла навамодную кардонку для катоў. Паглядзіце, колькі яна каштуе

8-гадовы хлопчык дазволіў атрутнаму павуку ўкусіць сябе, каб стаць Чалавекам-павуком

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
13
Сумна
3
Абуральна
5
2
Старобілорус/адказаць/
09.08.2023
Ніхто на ее напад ні ўчінял. Зміяй просто выпадково зваліл се з древа. А птух драпежный допомог того зміяя одтягнуть.
10.08.2023
Znajšła atrutu na akuliarach... Heta toj samy zmiainy vid, jaki džalić nie kusajučy, a pliujućy atrutu. Zvyčajna mišeņniu zjaūliajecca najbolš bliskučy abject (eliemient), u dadzuenym vypadku heta škło akuliaraū.
10.08.2023
Бацяны даволі часта тожа губляюць у паветры гадзюк, таму трэба быць уважнымі каля іх гнёзд.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930