Знайсці
09.08.2023 / 21:534РусŁacБел

Завод у Падмаскоўі, дзе сёння прагрымеў выбух, удзельнічаў у распрацоўцы новага самалёта-бамбавіка — «Агентство»

«Загорскі оптыка-механічны завод» у падмаскоўным Сергіевым Пасадзе, на якім 9 жніўня прагрымеў выбух, удзельнічаў у распрацоўцы расейскага «стэлс»-бамбавіка новага пакалення, паведаміла расейскае выданне «Агентство».

Бамбавік «Пасланнік». Фота: РІА «Новості»

«Як сведчыць сайт дзяржзакупак, прадпрыемства не проста працягвае пастаўляць оптыку расейскім сілавікам, але і з 2019 года ўдзельнічае ў распрацоўцы расейскага стратэгічнага бамбавіка-ракетаносца новага пакалення «Пасланнік», — паведамляе «Агентство».

Дзяржкантракты завода перасталі публікавацца амаль адразу пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну — з сакавіка 2022 года, але заключаныя раней кантракты ўсё яшчэ даступныя. Сярод іх ёсць і «выкананне састаўной часткі доследна-канструктарскай работы па тэме шыфр: «Посланник-1ОЕП/Л».

Тэрмін выканання гэтага кантракта — 2027 год, кошт работ — 69 мільёнаў рублёў. Паведамляецца, што заказчык работ − Нацыянальны даследчы інстытут «Экран» (Самара), які займаецца, у прыватнасці, распрацоўкай абсталявання для вайсковай авіяцыі. Галоўны выканаўца праекта — кампанія «Туполев», дзяржзаказчык − Мінабароны Расеі.

У кантракце пазначана, што сачыць за работамі павінны вайсковыя прадстаўніцтвы Мінабароны РФ №1205 (Сергіеў Пасад) і №684 (Самара), якія адказваюць за кантроль якасці і прыёмку прадукцыі для ведамства.

Чытайце таксама:

Германія перадала Украіне яшчэ дзве пускавыя ўстаноўкі ЗРК Patriot

Украінскія вайскоўцы тэсціруюць новы беспілотнік

Украіна атрымала французскія дальнабойныя ракеты SCALP-EG

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
1
Хорошо/адказаць/
09.08.2023
Так и надо продолжать. Фашистам надо мозги поотрубать. Тогда будут воевать граблями, и даже если будут буйными, их проще будет останавливать.
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
10.08.2023
Бугага, Аптычны завод. Да бабкі не хадзі, відавочна, што эфект лінзы!
0
плод/адказаць/
10.08.2023
Беломо напрягся
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031