Знайсці
10.05.2024 / 16:47РусŁacБел

Кіроўцу аўтобуса, які ўпаў у раку ў Пецярбургу, прымусілі выйсці на працу адразу пасля 20-гадзіннай змены

Пра гэта расказала ягоная жонка.

Фота: Фонтанка

Кіроўца аўтобуса, які зваліўся ў раку Мойку ў цэнтры Санкт-Пецярбурга, перад гэтым адпрацаваў з пятай гадзіны раніцы да другой гадзіны ночы.

Аднак толкам выспацца Рахматошу Карбонаву не ўдалося. Як расказала ягоная жонка, мужчыну пабудзілі а палове восьмай раніцы і распарадзіліся зноў выйсці на працу, піша Mash.

На здароўе кіроўца не скардзіўся, але яго магла падвесці стомленасць.

Пасажырскі аўтобус з людзьмі зваліўся ў раку Мойку пасля таго, як кіроўца не справіўся з кіраваннем. У салоне знаходзіліся каля 20 чалавек. У выніку здарэння загінулі тры чалавекі, яшчэ чацвёра знаходзяцца ў стане клінічнай смерці.

44-гадовага кіроўцу аўтобуса Рахматоша Карбонава затрымалі. Супраць яго завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Стала вядома асоба кіроўцы аўтобуса, што зваліўся ў раку ў Пецярбургу, і марка машыны

У Пецярбургу дасталі з вады ўсіх пасажыраў аўтобуса. Тры чалавекі загінулі

Кіроўцу аўтобуса, што ўпаў у ваду ў Пецярбургу, затрымалі. Відавочцы распавялі, што папярэднічала падзенню

З'явілася ВІДЭА падзення аўтобуса з людзьмі ў раку ў Санкт-Пецярбургу

У Пецярбургу аўтобус з 20 пасажырамі зваліўся ў ваду. Ёсць загінулыя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930