Знайсці
10.05.2024 / 17:4815РусŁacБел

Лукашэнка звольніў Віктара Гулевіча з пасады начальніка Генштаба

54-гадовы генерал займаў гэту пасаду з сакавіка 2021 года.

Адстаўка тлумачыцца ўзростам Гулевіча.

Віктар Гулевіч звольнены з вайсковай службы ў запас з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.

Віктар Гулевіч — ураджэнец Слуцкага раёна, у 1990 годзе скончыў Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча. Потым кароткі час служыў у Закаўказскай вайсковай акрузе, а пасля распаду СССР вярнуўся на радзіму. 

Вайсковую кар'еру рабіў у сілах спецыяльных аперацый, праходзячы паслядоўна ўсе прыступкі. У 2011 годзе ў званні палкоўніка ўзначаліў 38-ю асобную гвардзейскую мабільную брыгаду. Затым служыў намеснікам камандуючага — начальнікам аддзела баявой падрыхтоўкі камандавання сіл спецыяльных аперацый, намеснікам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый, начальнікам штаба — першым намеснікам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі. 

21 лютага 2020 года прызначаны камандуючым войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, а 11 сакавіка 2021-га стаў другім чалавекам у войску, заняўшы пасаду начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь — першага намесніка міністра абароны Рэспублікі Беларусь

Паводле інфармацыі нашых крыніц, у 2022 годзе Віктар Гулевіч быў сярод тых чыноўнікаў і вайскоўцаў, якія не хацелі ўступлення Беларусі ў вайну ва Украіне на баку Расіі. 

«У Генштабе больш рэалістычна ацэньвалі, як гэта будзе разгортвацца, як будуць працякаць баявыя дзеянні, што гэта такое — штурмаваць трохмільённы Кіеў і пазіцыі на Данбасе, якія ўкраінцы рыхтавалі да абароны 8 гадоў. З другога боку, там [у Генштабе] разумелі і настроі беларускіх вайскоўцаў, у якіх, як і ва ўсяго грамадства, маса сваякоў ва Украіне, маса саслужыўцаў і аднагрупнікаў, з якімі яны на кантакце, а таксама [ў вайскоўцаў] няма, у адрозненне ад рускіх, маналітнага разумення, чаму трэба забіваць украінцаў».

Чытайце таксама:

Хто ў акружэнні Лукашэнкі выступаў за ўступленне ў вайну, а хто быў супраць

Мінаабароны ў відэа пра вучэнні з ядзернай зброяй паспрабавала заблюрыць самалёт, але нешта пайшло не так

Лукашэнка давёў генералам, што Польшча і Літва значна горшыя нават за вайну ва Украіне

Пачалася раптоўная праверка гатоўнасці сіл і сродкаў носьбітаў тактычнай ядзернай зброі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
7
3
Францішак/адказаць/
10.05.2024
дзед, аніякі ён не сапраўдны беларус, а звычайны канфарміст, які гатовы заплюшчваць вочы на што заўгодна за бяспечную кар'еру кардонавага генерала. Падобным быў былы старшыня ДПК Лапо, які зрабіў з беларускай мяжы прахадны двор для нападу расейскіх агрэсараў на Ўкраіну і мігранцкай вайны Лукашэнкі супраць ЕЗ. Але зараз стаяць ў баку са шклянымі глазамі ўжо недастаткова - трэба дзейсна і актыўна пэцкацца ў злачынствах.
0
Бо беларус/адказаць/
10.05.2024
Имя, таксама заўважыла, нярускі такі твар
0
даведка/адказаць/
11.05.2024
Андрея Горбатенко на днях назначил начальником военной академии, продлив ему военную службу до 60 лет.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930