Знайсці
09.08.2023 / 16:168РусŁacБел

У Мінску на скрыжаваннях з'явілася разметка «вафельніца»

Сёння раніцай кіроўцы заўважылі незвычайную для Беларусі дарожную разметку на скрыжаванні вуліц Камуністычнай і Чырвонай. Гэта так званая «вафельніца»: жоўтыя лініі разметкі перасякаюцца пад прамым вуглом, перакрываючы ўсё скрыжаванне, піша Onliner.

У Правілах дарожнага руху ёсць абазначэнне такой разметкі — межы скрыжавання. Звычайна на скрыжаваннях з «вафельнай» разметкай забараняецца прыпынак, у тым ліку туды забараняецца заязджаць, калі наперадзе ўтварыўся затор, які можа прымусіць кіроўцу спыніцца.

У ДАІ Мінска карэспандэнту Onliner пацвердзілі факт нанясення такой разметкі, адзначыўшы тое, што будуць і іншыя ўчасткі з ёй.

І сапраўды, іншую «вафельніцу» ўжо заўважылі ў раёне скрыжавання вуліц Арлоўскай і Старавіленскага тракту, каля Цэнтральнага РУУС.

Чытайце таксама:

«Недалёка адсюль «Мінск Свет», але я не хацела б жыць там. А вось Кавальская Слабада!..» Мінчукі расказалі пра тое, у якім раёне сталіцы жыць найлепш

Адна паласа ў кожны бок. На мосце паміж Маскоўскай і Чкалава ў Мінску транспарт рухаецца па новай схеме

Дарогу Мінск — Маладзечна ў ваколіцах Заслаўя расшыраць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4
0
До весны не доживёт... /адказаць/
09.08.2023
Ничего не могут нормально сделать "тоже белорусы"
09.08.2023
Правдоруб , jość.
0
умка/адказаць/
09.08.2023
мазайка )
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930