Знайсці
13.07.2023 / 08:402РусŁacБел

Адна паласа ў кожны бок. На мосце паміж Маскоўскай і Чкалава ў Мінску транспарт рухаецца па новай схеме

Пуцеправод закрылі на рамонт на доўгіх 16 месяцаў.

З 11 ліпеня рух транспартных сродкаў на пуцеправодзе, які злучае вуліцу Маскоўскую і вуліцу Чкалава, арганізаваны паводле новай схемы, як паведамляюць «Мінск-Навіны».

Цяпер на аб'ект скіравалі дарожную і будаўнічую тэхніку, рабочых. На перыяд будаўніча-мантажных работ выносяцца інжынерныя сеткі. Уладкавалі часовыя аб'язныя шляхі для транспарту. На пад'ездах да пуцеправода загадзя выстаўленыя знакі, якія паказваюць кіроўцам, што наперадзе вядуцца дарожныя работы, праезная частка звужаная, хуткасць руху абмежаваная 40 км/г.

Было вырашана праехаць па пуцеправодзе. Спачатку з боку вуліцы Чкалава.

Затым з боку вуліцы Маскоўскай.

— Паколькі рух па пуцеправодзе ажыццяўляецца па адной паласе, магчымыя цяжкасці пры праездзе гэтага ўчастка дарогі, — расказаў старшы інжынер па арганізацыі дарожнага руху аддзела ДАІ Кастрычніцкага РУУС Уладзімір Сяргеенка. — Раней праезд ажыццяўляўся па трох палосах у кожным кірунку, а цяпер толькі па адной. Кіроўцам трэба гэта ўлічваць і загадзя выбіраць маршрут.

Аб'ехаць пуцеправод можна па вул. Варанянскага і вул. Жукоўскага з наступным выездам налева на вул. Талстога альбо направа на вул. Магілёўскую. З процілеглага боку пуцеправод можна аб'ехаць па вул. Суражскай з выездам на вул. Чыгуначную і пр. Жукава.

Капітальны рамонт з мадэрнізацыяй пуцеправода з вул. Маскоўскай на вул. Чкалава працягнецца прыкладна 16 месяцаў. Таму кіроўцам прыйдзецца на час альбо змяніць звыклую схему руху, альбо па-ранейшаму выкарыстоўваць маршрут. Але пры гэтым магчымыя цяжкасці з праездам, асабліва ў ранішнія і вячэрнія гадзіны пік.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
0
13.07.2023
дык што паустанне на 16 мес адкладваецца???
0
Максим Дизайнер/адказаць/
13.07.2023
Вот ы везде так сделали
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031