Знайсці
25.06.2023 / 20:474РусŁacБел

«Наша Ніва» мае многа такога, чаго не маюць іншыя: вось спіс

Штовечар у ютубе выходзяць нашы навіны з Кірылам Насякайлам. Там мы расказваем пра падзеі і тлумачым, што за імі стаіць.

Кожную другую нядзелю Наста Роўда запрашае ў свой доўгі «Ток» суразмоўцаў розных палітычных поглядаў і пакаленняў. Адгадайце, хто будзе наступны?

У нашым тыктоку Жэня, Даніла, Ілля і Марат расказваюць навіны, адкрываюць нюансы мовы, гісторыі і ідэй. 

На сайце, у адрозненне ад многіх, мы маем паўнавартасныя версіі і на беларускай, і на рускай мовах. Беларуская версія — прыярытэтная, але праз некаторы час усе навіны мы перакладаем і на рускую. Маеце сяброў, якія не чытаюць па-беларуску, рэкамендуйце ім пачаць чытаць беларусацэнтрычны рэсурс па-руску.

У «Нівы» шмат інсайдаў, добрае разуменне падтэксту падзей і выбітныя расследаванні Арцёма Гарбацэвіча.

Як вось гэтае нядаўняе: Каго і чаму здаў Раман Пратасевіч. Гэта гісторыя пра тое, як адно фота можа змяніць усё жыццё. Многа жыццяў

«Наша гісторыя» часова не выходзіць — гісторыя творыцца вакол нас, але на сайце мы па-ранейшаму публікуем шмат гістарычнага і культурнага кантэнту для глыбокага чытання.

Як вось гэты сённяшні артыкул: Кафкіянская імперыя і яе метады. 200 гадоў з пачатку «працэсу філаматаў і філарэтаў».

Мы адзінае выданне ў Беларусі, якое можна чытаць у тым ліку лацінкай.

Мы адзінае выданне ў Беларусі, якое мае тэлеграм-канал украінскаю моваю @NashaNivaUA. Райце яго ўсім украінцам, якія хочуць разумець нашу краіну і трымаць руку на пульсе беларускіх падзей.

Мы маем каментары на сайце, дзе вы можаце выказвацца ананімна. Вось як яны абароненыя.

Нарэшце, мы адзіная ў краіне «газэта з рысункамі», якой 116 гадоў, а яна ўсё яшчэ вельмі нават. 

Але мы маем і адну на ўсіх нас бяду: у зняволенні застаюцца два нашы рэдактары. Не забывайцеся пра іх ні на дзень, як і пра астатніх барацьбітоў за свабоду і лепшую долю нашага народа. 

Калі наша праца падаецца вам важнай, падтрымайце нас данатамі праз Патрэон. Дзякуючы ім мы зможам больш.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
3
Шаркаўшчына/адказаць/
25.06.2023
Падтрымаем - дайце толькі публічную справаздачу па фінансах спачатку: за кошт чаго/каго працуе зараз рэдакцыя? То бок хто мае ўплыў на рэдакцыйную палітыку? Які заробак галоўнага рэдактара і дырэктара, і хто яго аплочвае?
1
у штабеля шпалаукладчыца/адказаць/
26.06.2023
Шаркаўшчына, поунасцю падтрымливаю
ихны гэны красаучык Кирыл и парыкмахера сабе можа пазволить и визажыста и майки мяняе кожны дзень
не тое шо тут :/ нямытая майка увашла у састау цела ужо
1
мне наверное надо думать потише?://адказаць/
26.06.2023
сегодня утром.. загружаю (простите) свой 3%д в маршрутку и думаю - ну хоть тут может немного подремлю...
как не тут-то было.. водила врубает какой-то российский шансон.. и у меня сразу начинает раскалываться голова.. хотелось вскочить и сделать замечание - сделайте хотя бы потише!
но..
сдержала себя
мы же вежливые ж люди? -подумало я- про себя - ##, беларуска ты ти не? ведь надо же воспитывать же в себе толерантность

вообщем сдержалась. переключилась на звуки рева мотора) а через некоторое время и водила) радио-шансон приглушил....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031