Знайсці
25.07.2022 / 14:0445РусŁacБел

«Палітвязняў трэба выкупіць, дайце Лукашэнку мільёны». Цапкала і Агурбаш прапануюць іншую тактыку дзеяння

Валерый Цапкала правёў стрым, дзе разам з іншымі публічнымі асобамі раскрытываў дзеянні Святланы Ціханоўскай. Маўляў, рэпрэсіі ёй выгадныя, палітвязняў ніхто не выкупляе, допісы не рэпосцяць. 

Скрыншот: стрым Цапкалы

У стрыме з Цапкалам удзельнічалі палітолаг Дзмітрый Балкунец, давераная асоба Ціханоўскай на мінулых выбарах Алег Маісееў і спявачка Анжаліка Агурбаш.

Апошняя выказала шмат прэтэнзій на адрас офіса. Яна не згодная з тым, што Ціханоўская называе сябе дэмакратычным лідарам, бо людзі галасавалі не за яе, а за транзіт улады.

«А мы выбіралі дэмакратычнага лідара, мы давалі ёй такія паўнамоцтвы? Потым з’явіліся нейкія людзі ў яе атачэнні — Кавалеўскі, Франак Вячорка. Мы наогул не ведалі, адкуль яны ўзяліся. Хто гэтыя людзі, хто за імі стаіць, хто арганізуе гэтыя сустрэчы самага высокага ўзроўню?» — кажа спявачка.

«У нас ёсць самазванка з групай самазванцаў, якіх мы не выбіралі — яны захапілі гэтае дэмакратычнае лідарства і ўмела ім карыстаюцца, збіраючы гранты, магчымасці, цудоўна сябе пры гэтым адчуваюць», — абвінавачвае штаб Агурбаш.

Незалежныя медыя яна называе прыдворнымі, бо тыя даўно не запрашаюць яе ў эфір.

Спявачка прапануе, як можна было б вызваліць палітвязняў: «Ужо як мінімум за санкцыі можна было паставіць ультыматум аб выпуску палітвязняў, хаця б жанчын, студэнтаў».

Цапкала лічыць, што закладнікаў варта выкупаць і вінаваціць офіс у тым, што той гэтага не робіць:

«Лукашэнка ж казаў Бабарыку: дай мне 15 мільёнаў, і я цябе адпушчу. Ён тэрарыст: захапіў людзей і трымае іх у якасці закладнікаў. Можна ўзяць дзясятую частку з таго, што было выдзелена для Беларусі, і выкупіць жанчын, выкупіць тую ж Марыю Калеснікаву. Гэта ж ніхто нават не абмяркоўвае».

Цапкала раней збіраў грошы на арышт Лукашэнкі. Для гэтых мэтаў на рахунку зарэзервавана паўмільёна еўра.

Тое, што людзей саджаюць, выгадна офісу, запэўнівае Агурбаш, «таму што ў іх ёсць магчымасць крычаць пра рэпрэсіі і збіраць грошы».

«Мне вось таксама патрэбная дапамога, у мяне, апроч іншых, і эканамічны артыкул, мне павесілі шмат мільёнаў рублёў, у мяне заблакаваныя ўсе рахункі, усё арыштавана», — скардзіцца спявачка, якая жыве ў Маскве.

Агурбаш выказвае і іншыя крыўды на Ціханоўскую — што тая не тэлефануе ёй, не падтрымлівае (і наогул нікому не дапамагае), не рэпосціць яе допісы, запрашэнне на жнівеньскую канферэнцыю не даслала.

«Слухайце: ну я ж не іголка ў стозе сена — я публічны чалавек!»

Валерый Цапкала праанансаваў, што да канферэнцыі дэмсіл яны выпусцяць расследаванне пра тое, на што ідуць грошы офіса. І дадаў, што Вячорка заклікаў данаціць на офіс, а не на «Байрактары» (насамрэч, у відэа, якое згадваецца, Вячорка казаў, што беларусам варта падтрымліваць не толькі ўкраінцаў, але і саміх сябе — напрыклад, зборы на праваабаронцаў і палітвязняў).

Удзельнікі стрыму падсумавалі, што дэмсілам варта аб’ядноўвацца. Але, як вынікае, Ціханоўскую ў гэтае аб’яднанне не клікаць.

«Ёй па прыколу ціснуць рукі, выкладваюць фатаграфіі», — пракаментаваў Цапкала візіты Ціханоўскай за мяжу.

Звяртае на сябе ўвагу тое, што падчас стрыму ўдзельнікі цытуюць фразы па-беларуску ў здзеклівай манеры.

Чытайце таксама:

Зянон Пазняк: Пазнаёмлюся з Ціханоўскай, калі яе арыштуюць у вольнай Беларусі

Матолька назваў Латушку далб**бам, той пайшоў па падтрымку ў фэйсбук — скандал

Пракоп'еў хоча прыставіць да Ціханоўскай прэм'ера, «якога ведае ўся Украіна»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
84
Ха-ха
12
Ого
3
Сумна
11
Абуральна
52
1
Альберт Мудрик/адказаць/
26.07.2022
колбасе нет, она же скоропостижно кинулась переобуваться, когда начались События, и быстренько покаялась)))
1
Ліцьвін/адказаць/
27.07.2022
123,

гэта ты пустое месца
а Зянон Станіслававіч дапамог разам з патрыётамі здабыць нашу незалежнасьць у 1990-я
1
Ліцьвін/адказаць/
27.07.2022
Satan,

Гэта не хейт.

Гэта такая стратэгія расейскіх спецслужб - паглядзець да каго з іх агентуры будуць сьхіляцца народ (таго і будуць прасоўваць у маскве)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера