Знайсці
22.07.2022 / 13:5249РусŁacБел

Матолька назваў Латушку далб**бам, той пайшоў па падтрымку ў фэйсбук — скандал 

Палітык Павел Латушка апублікаваў прыватную перапіску з блогерам Антонам Матолькам, дзе той называе Латушку далб**бам і кавалкам гаўна, і прызнаецца ў жаданні пагаварыць асабіста. Пачалося ўсё з інтэрв'ю Латушкі «Еўрарадыё», дзе той заявіў, што Ціханоўская павінна ўзгадняць сваю пазіцыю з Пазняком і Саннікавым перад візітамі за мяжу. 

Фота: канал Паўла Латушкі, «Голас Амерыкі»

У інтэрв'ю Змітру Лукашуку Латушка выказваў крыўды на тое, што стаў другасным палітыкам — Ціханоўская не бярэ яго на сустрэчы з замежнымі палітыкамі, яго меркаваннем не цікавяцца. 

На думку Латушкі, слухаць павінны не толькі яго, але і іншых, павінна быць «аб'яднанне». Палітык заявіў, што Ціханоўская павінна ўзгадняць сваю пазіцыю нават з Пазняком і Саннікавым — задача невыканальная, улічваючы паслядоўную няздольнасць апошніх да працы ў кааліцыях, а таксама той факт, што Пазняк называў Латушку і Саннікава агентамі КДБ (таму што былыя дыпламаты, а іншых пасламі не робяць), Ціханоўскую — магчыма, завербаванай, а Саннікаў раіў Ціханоўскай смажыць катлеты. Не самы зручны бэкграўнд для калектыўнай працы. 

Вось так на спіч Латушкі адрэагавала Вікторыя Пальчыс, жонка палітвязня Эдуарда Пальчыса

Антон Матолька не стаў стрымліваць эмоцыіі і ў вельмі экспрэсіўнай манеры пачаў пісаць у асабістыя паведамленні Латушку. 

Латушка вынес гэта на агульны суд у сваёй старонцы ў фэйсбуку. 

Допіс ужо сабраў трыста каментаў. Каму спачувае аўдыторыя? Адназначна сказаць цяжка. Самае распаўсюджанае меркаванне, што ў дадзеным выпадку абодва павялі сябе не найлепшым чынам. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
537
Ха-ха
59
Ого
16
Сумна
36
Абуральна
27
23.07.2022
Хартия цензурируемая, а коментарии редактируются модераторами. Площадка, которая создает определенный тренд без намека на объективность.
23.07.2022
У меня много вопросов к Мотолько, почему в нем так много украинских интересов и так мало национальных интересов, но в данном случае вынужден полностью с ним согласиться!

Латушко совершил политический суицид. Не предложив никакой прозрачности и технической возможности для выбора конгресса (ни внутри страны, ни за рубежом), не предложив никаких планов, гарантий, возможностей организации национально-освободительного движения, он пошел против Тихановской и ее легитимности.

Латушко мог бы побороться за пост президента при определенных обстоятельствах. Теперь эта дорога закрыта навсегда!
0
ЯНКА/адказаць/
24.07.2022
❓ І чаму гэтым людзцам не маладога ўжо веку не павучыцца б у маладзёна Вячоркі? Колькі разоў яго (чаму трапна?) вялічылі ж..галовым? А яму хоць бы хны. ❕ Прынамсі, Франак публічна ня ірваў цяльняху на грудзёх — у сябе й апанэнта, не страляў у скронь са стартавага пісталета, нават не выкідваўся ў роспачы з вакна першага паверху. Адным сказам, эпічна не галівудзіў перад фэйсбанутымі! Характар нардычны — не шкляны малаток. ❗
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера