Знайсці
18.07.2022 / 20:4124РусŁacБел

Першая ракетка Расіі Дар'я Касаткіна зрабіла камінг-аўт у дзень унясення ў Дзярждуму законапраекта аб забароне прапаганды аднаполых стасункаў

25-гадовая расійская тэнісістка Дар'я Касаткіна, наймацнейшая сёння ў Расіі, публічна заявіла пра сваю нетрадыцыйную сэксуальную арыентацыю. Яна паведаміла гэта ў інтэрв'ю спартыўнаму блогеру Віцю Краўчанку. 

«Я трохі нервуюся, таму што проста так адкрыта яшчэ не было ад мяне на камеру. Мне, на самай справе, прыкольна.

Ці ёсць у мяне дзяўчына? Так. Доўга жыць у шафе складана і не мае сэнсу. Пастаянна будзе ў цябе ў галаве круціцца, пакуль не скажаш. Зразумела, што кожны сам выбірае, як адкрыцца і наколькі. У камфорце з сабой трэба жыць, самае галоўнае. На астатніх павінна быць усё роўна».

Відаць, гэта проста супадзенне, але акурат у дзень выхаду гэтага інтэрв'ю ў расійскую Дзяржаўную думу ўнесены законапраект аб поўнай забароне распаўсюджвання інфармацыі з прапагандай нетрадыцыйных сэксуальных адносін. Ягоныя аўтары прапануюць прыраўняць распаўсюд інфармацыі пра ЛГБТ да прапаганды вайны.

Яны тлумачаць сваю заклапочанасць папулярнасцю руху «чайлдфры», педафіліяй, пагрозай для дэмаграфіі і эканамічнага росту, абаронай сям'і і духоўных каштоўнасцяў. На думку дэпутатаў:

«Публічнае ўхваленне і прызнанне такіх адносін небяспечнае не толькі для дзяцей і моладзі, яшчэ не здольных крытычна паставіцца да той інфармацыі, якая ў вольным доступе абвальваецца на іх кожны дзень, але і для ўсяго грамадства, бо ставіць пытанні дэмаграфіі і эканамічнага росту ў будучыні пад пэўны ўдар».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
60
Панылы сорам
16
Ха-ха
47
Ого
9
Сумна
5
Абуральна
3
0
Pressball.by/адказаць/
19.07.2022
Журналист Василий Уткин высказался о каминг-ауте теннисистки Дарьи Касаткиной. "Подумать только, сколько народу считает своей постель Даши Касаткиной. Ведь считает! Потому что если б не считало, то кого касается, кто там помимо нее лежит? Государству нечего делать в постели своих граждан".
0
ліліт/адказаць/
20.07.2022
Государству нечего делать в постели своих граждан". - сказала недавно жена медведева медведеву, а еще ранее сказала жена путина путину, а еще ранее сказала жена лукашенко лукашенко
0
Шпак/адказаць/
20.07.2022
Lilit, -> яшчэ й Клінтану жонка сказала тое самае, хаця той залез да грамадзянкі Монікі зусім і не ў ложак... То бок, як заўжды, ісьціна нейдзе ў дробязях, якімі грэбаваць нельга !.. дзеля справядлівасьці...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера