Знайсці
18.07.2022 / 19:061РусŁacБел

Лукашэнка зацвердзіў новую рэдакцыю Кодэкса аб зямлі. Што мяняецца?

Лукашэнка падпісаў закон аб унесенні зменаў у Кодэкс аб зямлі, паведамляе БелТА. 

Дакументам прадугледжваецца магчымасць выдзялення грамадзянам зямельных участкаў для будаўніцтва жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах памерам да 1 га.

Замацоўваецца таксама права на набыццё на працягу 5 гадоў зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў землекарыстальнікаў на 1 верасня 2022 года, у прыватную ўласнасць або арэнду тэрмінам на 99 гадоў з унясеннем платы на льготных умовах (з прымяненнем каэфіцыента 0,8 на тэрыторыі Мінска і абласных цэнтраў, 0,5 — на іншых тэрыторыях).

З 8 да 5 гадоў скарачаецца тэрмін, на працягу якога грамадзяне, якія атрымалі зямельныя ўчасткі, што стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, абмежаваныя ў праве распараджэння такімі ўчасткамі і размешчанымі на іх аб'ектамі нерухомасці.

Акрамя таго, палажэнні закона накіраваныя на вырашэнне назапашаных тыпавых праблем у сферы зямельных адносін. У прыватнасці, дапускаюцца раздзелы зямельных участкаў, выдзеленых для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных, блакаваных жылых дамоў, іншых капітальных будынкаў да завяршэння будаўніцтва, змяненне мэтавага прызначэння і межаў такіх участкаў пры ўмове іх выкупу ў прыватную ўласнасць або ўнясення платы за права арэнды тэрмінам на 99 гадоў і захавання шэрагу іншых патрабаванняў.

Законам рэгламентуюцца пытанні, звязаныя з самавольна занятымі зямельнымі ўчасткамі і самавольным будаўніцтвам.

Аблвыканкамы надзяляюцца правам з улікам мясцовых умоў і эканамічнай эфектыўнасці на вызначэнне населеных пунктаў і іншых тэрыторый, дзе зямельныя ўчасткі выдзяляюцца без правядзення аўкцыёну.

Уводзіцца магчымасць уключэння непрыдатных для іншага выкарыстання зямель у межы населеных пунктаў альбо ўтварэння на такіх землях новых сельскіх населеных пунктаў, у тым ліку хутароў.

Таксама законам узмоцненая роля мясцовых органаў улады па рэгуляванні зямельных адносін, навядзенні парадку на зямлі і вырашэнню зямельных спрэчак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
13
Сумна
3
Абуральна
22
0
Loophole/адказаць/
18.07.2022
«Аблвыканкамы надзяляюцца правам з улікам мясцовых умоў і эканамічнай эфектыўнасці на вызначэнне населеных пунктаў і іншых тэрыторый, дзе зямельныя ўчасткі выдзяляюцца без правядзення аўкцыёну.» - ну і як заўсёды гэта бывае ў лукашыцкай вертыкалі - не забыліся пакінуць месца і для карупцыйных схем!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера