Знайсці
11.02.2021 / 11:37РусŁacБел

Улада распісвае аптымістычныя планы на пяцігодку ў культуры

У планах урада — забеспячэнне дыялогу дзяржавы з беларускай дыяспарай, эканамічная канкурэнтаздольнасць прафесійнага мастацтва ды папулярызацыя культуры і мовы ў свеце. Праграма мае на мэце «безумоўнае захаванне нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны і стварэнне ўмоў для творчасці».

Аб прынятай уладаю праграме «Культура Беларусі» расказаў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка інфармацыйнаму агенцтву БелТА. Яна разлічана на пяць гадоў і ўтрымлівае ў сабе пашырэнне беларускага кіно на экранах, «увядзенне ў абарот» 28 помнікаў архітэктуры, 20 новых аб’ектаў нематэрыяльнай спадчыны, не менш за 13500 тысяч спектакляў і канцэртаў на год, павелічэнне наведвальнасці музеяў і бібліятэк ды іншае.

Паралельна Міністэрствам культуры распрацоўваюцца змяненні ў «Кодэкс аб культуры», але будзе яго новая рэдакцыя ствараць «умовы для творчасці» ці, наадварот, пакуль невядома.

Нагадаем, за апошні час альбо закрыліся, альбо прыпынілі працу Купалаўскі тэатр, Сучасны мастацкі тэатр, тэатральны праект кампаніі «Арт Карпарэйшн», галерэя «Ў», культурны хаб ОК16, культурная прастора «КХ» у Брэсце, за дзень да адкрыцця быў адменены кінафестываль «Лістапад», незалежныя выдавецтвы «Кнігазбор» і «Янушкевіч» страцілі магчымасць друкаваць кнігі, многія дзяржаўныя ўстановы памянялі кіраўнікоў і страцілі супрацоўнікаў, многія зведалі візіты сілавікоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031