У Гродне памёр былы трэнер «Нёмана» Сяргей Няфёдаў. У яго быў каранавірус
vk.com
У Гродне на 61-м годзе жыцця памёр футбаліст, экс-абаронца Гродзенскага «Хіміка» і былы трэнер «Нёмана» Сяргей Няфёдаў. Паводле інфармацыі Tut.by, у яго быў каранавірус і праблемы сардэчна-сасудзістага профілю.
Сяргей Няфёдаў гуляў за часамі СССР у клубе другой лігі «Хімік». У 1980 годзе гуляў за дубль мінскага «Дынама». У сезонах 1990−91 і 1991−92 гуляў за польскую «Ягелонію» з Беластока. У 2000 годзе быў галоўным трэнерам мастоўскага «Нёмана». У 2005-м — галоўным трэнерам і начальнікам гродзенскага «Нёмана».
Сяргей Няфёдаў з’яўляецца найлепшым пенальцістам у гісторыі гродзенскага футбола — 38 з 55 мячоў ён правёў з адзінаццаціметровай адзнакі.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Супрацоўніца Цэнтральнага РУУС Мінска напісала данос на начальніка. А яго ўзялі і павысілі
 3
Збіты ў пачатку красавіка ў Варшаве беларускі падлетак аказаўся сынам памерлай актывісткі Вольгі Жураўлёвай
 2
У Парыжы арыштавалі Жэрара Дэпард'ё
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера