Неабыякавыя мінчукі ўсю ноч вартавалі народны мемарыял па забітым Рамане Бандарэнку
Усю ноч на «плошчы Перамен», дзе ўтварыўся народны мемарыял у гонар забітага мясцовага жыхара Рамана Бандарэнкі, дзяжурылі неабыякавыя мінчукі. Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор'я, каля 50 чалавек прастаялі ля стыхійнага помніка да самай раніцы. Плануецца, што варта будзе кругласуткавай, вось тут можна адсочваць актуальны стан народнага дзяжурства.
«Плошча Перамен» — народная назва двара ў Мінску, размешчанага на скрыжаванні вуліц Чарвякова, Кахоўскай і Сморгаўскага тракту, утварылася стыхійна ў жніўні 2020 года, падчас пратэстаў пасля выбараў. Пасля весткі пра смерць мясцовага жыхара Рамана Бандарэнкі 12 лістапада людзі пачалі стыхійна сцякацца да плошчы Перамен, каб ускласці кветкі і запаліць лампадкі.
0
0
0
0
0
0
Лукашэнка плануе быць 9 мая на парадзе ў Маскве
 3
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Частцы Беларусі пагражае замаразак да мінус 10
 1
Лукашэнка плануе быць 9 мая на парадзе ў Маскве
 3
У палацы Пуціна ў Геленджыку замест казіно і пакоя для стрыптызу з'явілася дамавая царква з тронам
 8
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера