Знайсці
13.11.2020 / 12:44РусŁacБел

Следчы камітэт прыпыніў праверку гібелі Тарайкоўскага, крымінальнай справы па факце смерці няма

Алена Герман, удава загінулага падчас разгону пратэстаў 10 жніўня ў Мінску Аляксандра Тарайкоўскага, паведаміла «Радыё Свабода», што ўпраўленнем Следчага камітэта па Мінску прыпыненая праверка па справе смерці Аляксандра Тарайкоўскага.

Алена даведалася пра гэта ад адваката. Расследаванне прыпыненае на максімальны тэрмін — 3 месяцы.

«Гэта было прадказальна, я была ўпэўненая, што крымінальную справу не завядуць. Але гэта не канчатковая адмова, што ж, пачакаем яшчэ тры месяцы, будзем падаваць новыя хадайніцтвы, каб крымінальная справа была заведзеная», — сказала Алена Герман.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031