Знайсці
13.11.2020 / 11:13РусŁacБел

Збітаму случчаку прысудзілі 3 гады калоніі за супраціў міліцыянту

spring96.org

Суд Слуцкага раёна асудзіў 13 лістапада 29-гадовага Рамана Караневіча на тры гады калоніі за супраціў міліцыянту 10 жніўня паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса. Менавіта такое пакаранне прасіў прызначыць хлопцу пракурор Аляксей Крот. Прысуд вынес суддзя Аляксандр Шутко. Пасля абвяшчэння прысуду маму Рамана забрала хуткая: ёй стала кепска, паведамляе spring96.org.

Рамана Караневіча затрымалі 10 жніўня ў Слуцку. Пасля затрымання хлопец апынуўся ў шпіталі з траўмаваным хрыбетнікам. Пацярпелы міліцыянт Іван Ганчарэвіч сцвярджае, што пры затрыманні Раман ударыў яго каменем па галаве і ў яго пайшла кроў. Раман сцвярджае, што кінуў камень і не бачыў нават куды. 

Раман Караневіч у апошнім слове сказаў:

«Я б прызнаў сваю віну толькі ў тым, што, так, магчыма, я ўцякаў. Можа быць, мне не варта было ўцякаць. Але я спалохаўся. Я не хацеў канфлікту. Я ішоў дадому да дзяцей. Мне не патрэбныя былі разборкі, я пайшоў ад іх. Я ўбачыў натоўп людзей і сышоў дадому. У тым, што адбылося ў далейшым, я сябе вінаватым не лічу. Я не біў супрацоўніка, я, наадварот, спрабаваў ад яго ўцячы. Я прашу апраўдаць мяне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031