Знайсці
10.11.2020 / 09:20РусŁacБел

Армянскія вайскоўцы заявілі аб «непаўнавартасным» заканчэнні вайны

news.am

Міністэрства абароны і Генеральны штаб Узброеных Сіл Арменіі заявілі аб тым, што вайна ў Нагорным Карабаху «не скончылася паўнавартасна». Аб гэтым паведамляе РІА Навіны.

Тым не менш прадстаўнікі армянскіх вайскоўцаў адзначылі, што армія будзе выконваць усе рашэнні кіраўніцтва краіны.

Раней Міністэрства абароны і Генеральны штаб Узброеных Сіл выступілі з сумеснай заявай, у якой заклікалі грамадзян краіны не расхістваць «асновы дзяржаўнасці».

Прадстаўнікі вайскоўцаў заявілі, што ўзброеныя сілы зрабілі ўсё магчымае і немагчымае для супрацьстаяння праціўніку, аднак цяпер прыйшоў час спыніць кровапраліцце.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін дамовіліся аб спыненні вайны ў Нагорным Карабаху з 10 лістапада. Паводле дамовы ў рэгіён будзе ўведзены расійскі міратворчы кантынгент.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031