Знайсці
09.11.2020 / 09:52РусŁacБел

У расійскім Варонежы вайсковец з сякерай і аўтаматам напаў на людзей на ваенным аэрадроме

На ваенным аэрадроме ў Варонежы салдат тэрміновай службы, узброены аўтаматам і сякерай, напаў на людзей. Пра гэта паведамляе «Пад'ём» у сваім тэлеграм-канале.

Надзвычайнае здарэнне адбылося каля 5-й гадзіны 9 лістапада. Вайсковец адабраў сякеру ў грамадзяніна, а затым пачаў страляць з аўтамата.

Паводле папярэдніх звестак, трое загінулі, яшчэ адзін чалавек паранены. Іх выявілі ў службовым памяшканні аэрадрома.

Нападнік уцёк з месца злачынства. Па іншых звестках, вайсковец забарыкадаваўся на тэрыторыі часткі. Крыніца «Інтэрфакса» сцвярджае, што з падазраваным, заблакаваным у адным з памяшканняў аэрадрома, вядуцца перамовы.

«Весці Варонеж» апублікавалі арыенціроўку — гэта 20-гадовы Антон Макараў. Пры сабе ў яго могуць быць пісталет і два магазіны з патронамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031