Знайсці
09.11.2020 / 08:43РусŁacБел

«Расатам» хоча будаваць у Беларусі яшчэ адну АЭС

president.gov.by

Кіраўнік расійскай карпарацыі «Расатам» Аляксей Ліхачоў заявіў пра гатоўнасць удзельнічаць у будаўніцтве яшчэ адной атамнай электрастанцыі ў Беларусі.

«Будаўніцтва яшчэ аднаго нашага блока тут або яшчэ адной атамнай станцыі з двух блокаў — гэта найлепшая ўзнагарода, якая толькі можа быць», — цытуе яго тэлеканал СТБ.

Ліхачоў заявіў, што калі будзе новае будаўніцтва, дык «Расатам» скароціць тэрміны і «аптымізуе» кошт. «Таму гэта не толькі ўзнагарода для нас будзе, але і магчымасць яшчэ чарговы раз сябе праявіць. Я думаю, Беларусь толькі выйграе».

Беларускую АЭС у Астраўцы з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт запусцілі на мінулым тыдні. 3 лістапада яна стала даваць ток у энергасістэму, а 7 лістапада адбыўся афцыйна пуск пры ўдзеле Лукашэнкі. Першы энергаблок выйшаў на магутнасць 400 МВт.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031