Знайсці
06.11.2020 / 09:31РусŁacБел

У гісторыі ЗША толькі аднойчы імя прэзідэнта стала вядома за два дні да інаўгурацыі

І гэта было 144 гады таму.

У ЗША цяперашнія прэзідэнцкія выбары нагадваюць гісторыкам выбары 1876 года. Іх лёс вырашаўся ўсяго за два дні да інаўгурацыі, звяртае ўвагу Бі-бі-сі.

Дэмакрат Сэмюэл Тылдэн апярэдзіў рэспубліканца Ратэрфорда Хейза па агульнай колькасці галасоў. Тылдэн набраў 184 галасы ў Калегіі выбаршчыкаў, а Хейз — 165. Яшчэ 20 галасоў у паўднёвых штатах бакі аспрэчвалі.

У выніку шалёных спрэчак галасы былі прысуджаныя Хейзу, і ён перамог з перавагай у адзін голас.

Лічыцца, што Хейз, які стаў 19-м прэзідэнтам, атрымаў галасы паўднёвых штатаў у абмен на згоду вывесці федэральныя войскі з Поўдня (там ішоў працэс Рэканструкцыі пасля Грамадзянскай вайны) і не ўмешвацца ў яго справы. А таксама — узяць у свой урад дэмакрата.

Тады інаўгурацыя праходзіла не 20 студзеня, а 4 сакавіка, і яна прайшла на Капіталійскім пагорку ў атачэнні Федэральных войскаў.

Ратэрфорд Хейз

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера