Знайсці
05.11.2020 / 07:35РусŁacБел

Бундэстаг прыняў рэзалюцыю пра непрызнанне вынікаў выбараў у Беларусі

Парламент Германіі прыняў 4 лістапада рэзалюцыю з заклікам да ўрада краіны падтрымаць грамадзянскую супольнасьць у Беларусі, незалежныя СМІ, а таксама пацярпелых ад рэпрэсій грамадзян, піша DW.

У прэамбуле рэзалюцыі гаворыцца, што Бундэстаг не прызнае афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў Беларусі 9 жніўня 2020 года, рашуча асуджае дзеянні беларускіх уладаў, накіраваныя на здушэнне пратэстаў, і патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення рэпрэсій супраць апазіцыі.

Аўтары рэзалюцыі таксама патрабуюць увядзення персанальных санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі і яго найбліжэйшага атачэння, а таксама ўсіх тых, хто нясе адказнасць за палітычныя рэпрэсіі, гвалт і фальсіфікацыю выбараў. Акрамя гэтага, дэпутаты парламента ФРГ заклікалі да актыўнага ўключэння ў вырашэнне палітычнага крызісу і запуск перамоўнага працэсу ў Беларусі не толькі АБСЕ, але і Расіі.

Прынятая рэзалюцыя мае рэкамендацыйны характар. Ніякіх канкрэтных тэрмінаў рэалізацыі асобных яе палажэнняў не пазначана.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930