Знайсці
04.11.2020 / 11:41РусŁacБел

У Гомелі мужчына сарваў дзяржаўны сцяг з будынка і выкінуў у сметніцу, яму пагражае тэрмін

46-гадовы гамяльчук сарваў сцяг з будынка на праспекце Леніна і выкінуў яго ў сметніцу, паведамляе прэс-служба МУС.

Прычым сцяг знайшла жанчына і падышла да патрульных.

На запісе камеры відэаназірання відаць, як мужчына забраўся на вулічны халадзільнік, зняў сцяг і кінуў яго на асфальт. Пазней выкінуў ў сметніцу на Сялянскай.

Асобу мужчыны высветлілі, да яго прыйшла міліцыя, але ён адмовіўся прайсці ў райаддзел міліцыі. Міліцыя паведамляе, што ён лаяўся і нават спрабаваў збегчы з дома праз запасны выхад.

Заведзена крымінальная справа за здзек з дзяржаўнага сімвала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031