«Адчуванне, што прыехалі спецыяльна па іх». Пасля дваравога канцэрта затрымалі музыкаў гуртоў Vuraj, TonqiXod і Dee Tree
У мінскім дворыку за ўніверсамам «Рыга» ў аўторак праходзіў вечаровы канцэрт. З праектам «Радыё Каранцін» да жыхароў раёна прыехалі музыкі Іван Арцімовіч (гурт Vuraj), Андрэй Аляксеенка (TonqiXod) і Філіп Петчанка (Dee Tree).
Іван Арцімовіч (злева) і Філіп Петчанка.
Канцэрт прайшоў спакойна. Людзі ўжо разышліся, а музыкі неспяшаючыся збіраліся і вырашалі пытанні. Раптам да іх пад'ехаў сіні бус.
«Аляксеенка сядзеў у машыне, Ваня Арцімовіч стаяў побач. Ён хацеў саступіць дарогу бусу. Але з яго выскачылі людзі ў чорным. Закрычалі: «Усім стаяць!» — апісваюць відавочцы.
Здарылася гэта недзе ў 21:40.
«Было адчуванне, што спецыяльна па іх прыехалі», — кажуць знаёмыя музыкаў.
Па якім артыкуле іх затрымалі і куды даставілі, сябрам пакуль невядома.
0
0
0
0
0
0
Джаан Роўлінг плануе выпусціць яшчэ шэсць кніг
 2
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Вызначыўся першы фіналіст Лігі чэмпіёнаў
 1
Хто такія скуфы і ці жывуць яны ў Беларусі?
 12
Еўрасаюз рыхтуе больш суровыя санкцыі супраць Беларусі, але для калію могуць зрабіць выключэнне
 17
Пачалася раптоўная праверка гатоўнасці сіл і сродкаў носьбітаў тактычнай ядзернай зброі
 5
Качанава сустрэлася з Марынай Васілеўскай і не ўпусціла магчымасці лішні раз працытаваць Лукашэнку
 12
«Бычыныя пенісы ў Беларусі знайсці нерэальна». Уладальнікі шасці сабак зрабілі бізнэс на сабачых ласунках
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера