Праваабаронцы: у Мінску сёння затрымалі каля дзясятка жанчын, а таксама брытанскую здымачную групу
Сёння ў Мінску затрымана больш як 10 удзельніц традыцыйнага жаночага маршу, перадаюць праваабаронцы «Вясны». Некаторыя з іх былі схопленыя на падыходах да месца пачатку шэсця ў скверы Сімона Балівара, пра гэта паведамлялі чытачы «Нашай Нівы»:
Аказалася таксама, што затрымалі здымачную групу Sky news: грамадзянку Вялікабрытаніі Даяну Магнэй, а таксама мясцовых калег Анастасію Лявонаву і Вадзіма Нячаева. Грамадзянка Вялікабрытаніі працуе па акрэдытацыі МЗС. Журналістаў затрымалі на вуліцы Якуба Коласа, завезлі ў Савецкае РУУС, а пасля адпусцілі.
Увечары адпусцілі і палову затрыманых удзельніц маршу.
Спіс затрыманых сёння знойдзеце па спасылцы.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Парыжы арыштавалі Жэрара Дэпард'ё
 2
«Хай гэтая Гюльчатай адкрые тварык». Сярод допісаў у КДБ, выкладзеных «Кіберпартызанамі», выявіўся і ліст Фядуты
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера