Знайсці
23.10.2020 / 14:3931РусŁacБел

Генпракурор Швед распавёў студэнтам пра немінучасць пакарання за незаконныя акцыі пратэсту

БелТА

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы са студэнтамі БДУІР, піша ТАСС.

«Не трэба ламаць сабе жыццё, паддаючыся на правакацыі тых, хто бессаромна выкарыстоўвае людзей. <…> Адміністрацыйны арышт, які студэнт адбывае па рашэнні суда, не з'яўляецца паважнай прычынай для пропуску заняткаў. Магу толькі параіць узважваць свае ўчынкі і цвяроза ацэньваць іх магчымыя наступствы», — сказаў Швед.

Ён дадаў, што многія прывыклі да таго, што іх краіна «чыстая, мірная, бяспечная». «Прывыклі як да данасці і ў пэўным сэнсе дапусцілі гэты канфлікт. Не спяшайцеся. Перад вамі ўсё жыццё. І трэба разумець, што, паддаўшыся маніпулятарам, можна зламаць яе адным неабдуманым крокам», — адзначыў генпракурор.

Ён таксама звярнуў увагу на немінучасць адказнасці за супрацьпраўныя дзеянні і дадаў, што дзяржава валодае дастатковымі рэсурсамі для выяўлення ўсіх парушальнікаў закона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031