Знайсці
18.10.2020 / 09:172РусŁacБел

Учора на маршы студэнтаў быў затрыманы заснавальнік ІТ-кампаніі Bamboo Group Уладзіслаў Герчыкаў

bamboogroup.eu

У суботу сярод затрыманых на жаночым і студэнцкім маршах у Мінску быў заснавальнік вядомай ІТ-кампаніі Bamboo Group Уладзіслаў Герчыкаў, піша Tut.by.

Фота Радыё Свабода

Яго затрымалі ва ўласнай машыне ў двары на вуліцы Казлова падчас студэнцкай акцыі. Герчыкаў ужо знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна.

Bamboo Group — прыватная група тэхналагічных кампаній. У беларускім офісе працуе каля 100 чалавек. Кампанія робіць два адукацыйныя праекты.

Адзін для Беларусі — гэта платформа Znaj.by, якая ўключае ў сябе электронныя дзённікі і журналы, генератар раскладаў заняткаў, а таксама менеджар сістэмы адукацыі.

Іншы, пад назвай BeED — для краін Азіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930