На пешаходным пераходзе пад Смілавічамі ўседарожнік насмерць збіў 12-гадовага веласіпедыста
Фота прэс-служба МУС
Здарэнне адбылося каля 21:00 каля Смілавічаў (Чэрвеньскі раён) на трасе Мінск — Магілёў, паведамляе МУС у сваім тэлеграм-канале.
42-гадовы кіроўца Volvo XC-90 збіў 12-гадовага хлопчыка, які ехаў на ровары. Ад атрыманых траўмаў дзіця памерла на месцы. Хлопчык разам з двума сябрамі вяртаўся ў пасёлак з суседняй вёскі і пераязджаў трасу па пешаходным пераходзе.
«Зебра» нерэгулюемая і абсталявана вонкавым асвятленнем.
Міліцыя заклікае кіроўцаў выконваць хуткасны рэжым і быць уважлівымі пры пад'ездзе да пешаходных пераходаў!
Веласіпедыстаў і пешаходаў заклікаюць не перасякаць праезную частку, не пераканаўшыся ў бяспецы, а бацькоў размаўляць з дзецьмі на тэму дарожнай бяспекі.
0
0
0
0
0
0
На некалькіх вуліцах Мінска аварыйна адключылася святло
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Сілавікі затрымалі семярых падлеткаў, якіх вінавацяць у тэрарызме і здрадзе дзяржаве
 16
Заводзім сяброўства з іншаземцам, не бяром гіда і не купляем мясцовую сімку. Як ашчадзіць у падарожжах?
На некалькіх вуліцах Мінска аварыйна адключылася святло
 1
Які беларускі горад першым займеў генплан?
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера