Знайсці
09.10.2020 / 11:413РусŁacБел

У панядзелак у Беларусі пачнуцца вучэнні «Непарушнае братэрства — 2020»

Фота Міністэрства абароны

12 кастрычніка на палігоне «Ласвіда» ў Віцебскай вобласці адбудзецца ўрачыстае адкрыццё камандна-штабнога вучэння з міратворчымі сіламі АДКБ «Непарушнае братэрства — 2020», паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Вучэнне пройдзе на тэрыторыі Беларусі з 12 па 16 кастрычніка. У ім возьмуць удзел кантынгенты дзяржаў — членаў АДКБ, аператыўныя групы Аб'яднанага штаба і Сакратарыята АДКБ, паліцэйскія (міліцэйскія) сілы і падраздзяленні міністэрстваў па надзвычайных сітуацыях.

Агульная колькасць удзельнікаў складзе больш за 700 чалавек і больш за 100 адзінак ваеннай і спецыяльнай тэхнікі ў тым ліку верталёты і баявыя паветраныя лятальныя апараты. 

Вучэнне «Непарушнае братэрства» праводзіцца штогод, пачынаючы з 2012 года, на тэрыторыі адной з краін-удзельніц АДКБ.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031