Знайсці
09.10.2020 / 09:515РусŁacБел

Невядомы выдаў сябе за Ціханоўскую на пасяджэнні парламента Даніі

Невядомы, які выдаў сябе за былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святлану Ціханоўскую, паўдзельнічаў у анлайн-пасяджэнні Камітэта па знешняй палітыцы парламента Даніі, піша РБК са спасылкай на заканадаўчы орган краіны.

У пачатку пасяджэння, якое адбылося 6 кастрычніка, у «Ціханоўскай» нібыта узніклі праблемы з вэб-камерай, з-за чаго на экране яе не было відаць. Сустрэчу, якая доўжылася каля 40 хвілін, вырашылі перапыніць пасля таго, як яе ўдзельнікі «зразумелі, што нешта не так».

«На сустрэчы абмяркоўвалася цяперашняя палітычная сітуацыя ў Беларусі. Разглядаліся формы падтрымкі беларускага народа ў барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека», — гаворыцца ў паведамленні.

У парламенце асабліва адзначылі, што падчас пасяджэння «не было сказана нічога, што магло б скампраметаваць знешнепалітычную лінію Даніі». У ім дадалі, што тое, што здарылася, будзе расследавана.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031