Знайсці
09.10.2020 / 09:014РусŁacБел

У 2021-м пачнуць капрамонт самага доўгага моста Мінска. Ён злучае Аэрадромную і праспект Жукава

Дырэктар «Гардарбуда» Аляксандр Ярошык раскрыў Мінск-навінам падрабязнасці.

Гэты пуцеправод — самы доўгі ў Мінску. Ён быў пабудаваны ў 1980-я гады.

— Цяпер ідзе распрацоўка дакументацыі, завяршыць праектаванне плануецца ў красавіку, — паведаміў А. Ярошык.

— Рамонт будуць выконваць без закрыцця руху спачатку па адной, затым па іншай палове пуцеправода.

Работы чакаюць няпростыя, улічваючы даўжыню збудавання — больш за 130 м, а таксама тое, што пад ім праходзіць чыгунка — асноўная магістраль на Брэст і шмат галінак на таварную станцыю.

Разліковыя тэрміны абнаўлення — па 20 месяцаў на кожную палову. Разам з праекціроўшчыкамі працуем над тым, каб максімальна скараціць час работ — да 12 і менш месяцаў.

«Вонкава пуцеправод застанецца ранейшым, патрэбная будзе частковая замена бэлек, таксама іх заманаліцяць уздоўж усяго збудавання, гэта значыць зробяць адзіную, неразразную канструкцыю. Магчыма, спатрэбіцца ўмацаванне апор. Збудаванне трэба будзе ўзмацніць у разліку на сучасную нагрузку», — сказаў Ярошык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031