Знайсці
06.10.2020 / 11:548РусŁacБел

Новыя чатыры станцыі метро ўжо гатовыя. Як выглядае зеленалужская лінія напярэдадні адкрыцця ФОТЫ

Да адкрыцця трэцяй лініі метро засталося зусім няшмат: першыя чатыры станцыі новага кірунку ўжо гатовыя, зараз праводзіцца абкатка цягнікоў. Realt.by пабываў на ўсіх чатырох новых станцыях і паказвае, як выглядае мінская падземка зеленалужскай лініі.

Першая чарга будаўніцтва трэцяй веткі складаецца з 4 станцый: «Юбілейная», «Плошча Францішка Багушэвіча», «Вакзальная» і «Кавальская Слабада».

Станцыя метро «Кавальская Слабада»

Даўжыня платформы 100 метраў (разлічана на пяцівагонны састаў). На выхадах да перона ёсць галерэі-праходы да ліфта, якія, у сваю чаргу, вядуць проста на платформу.

«Вакзальная»

Тут платформа падзелена двума шэрагамі калон. Асноўныя колеры інтэр'еру — чорны і белы, але на столі размешчаны свяцільні чырвонага і белага колеру, якія сімвалізуюць чыгуначныя шляхі. Увесь паток святла «сцякаецца» да вялікага дрэва дарог, якое ўстаноўлена ў пачатку платформы.

Травалатары злучаюць ст. м. «Вакзальную» і ст. м. «Плошча Леніна» — да гэтага травалатары не выкарыстоўваліся ў Мінскім метрапалітэне. Усяго рухаюцца дарожак 7: чатыры ў адзін бок і тры ў іншы.

Станцыя метро «Плошча Францішка Багушэвіча»

Гэтая станцыя, мабыць, самая патрыятычная з усіх. У пачатку платформы ўсталяваная скульптура — ткацкі станок з цытатай Францішка Багушэвіча.

Станцыя метро «Юбілейная»

Гэта самая глыбокая станцыя з усіх існуючых у сталічным метрапалітэне — глыбіня катлавана каля 28 метраў. Увайсці на станцыю «Юбілейная» можна будзе праз ст. м. «Фрунзенская» — асобных уваходаў на станцыю не прадугледжана. У пешаходных пераходах, якія звяжуць станцыю з «Фрунзенскай», таксама ўсталяваныя травалатары. Адзін даўжынёй 24 метры, а другі — 45 метраў. Колеры платформы белы і чырвоны.

Фоты Паўла Садоўскага, Realt.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031