Знайсці
22.06.2020 / 13:213РусŁacБел

Журналісты «Белсата» напісалі кнігу пра ролю Беларусі ва ўкраінска-расійскай вайне

Харкаўскае выдавецтва «Фоліа» падрыхтавала да друку кнігу журналістаў «Белсата» Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша «Беларускі Данбас». Электронная версія кнігі ўжо прадаецца на сайце выдавецтва.

«Мы пастараліся закрануць усе аспекты: ад гісторый беларусаў па абодва бакі фронту да нелегальнага гандлю дзяржаўных прадпрыемстваў з ЛНР і ДНР, ад метадаў працы сілавікоў да палітычнай кан’юнктуры апошніх гадоў і інфармацыйнай стратэгіі ўладаў», — кажа Кацярына Андрэева 

Ігар Ільяш мяркуе, што ёсць шмат міфаў вакол ролі Беларусі ў гэтай вайне.

«Мэта кнігі ў тым ліку — развянчаць гэтыя міфы. Напрыклад, некаторыя ўпэўненыя, што беларускія спецслужбы аднолькава пераследвалі нашых грамадзянаў на баку Украіны і на баку прарасійскіх баевікоў. Аднак насамрэч я асабіста сустракаўся ў Беларусі з баевікамі, і нават пасля інтэрв’ю іх не чапалі ні МУС, ні КДБ. Больш за тое, ім на радзіме выдавалі новыя дакументы», — распавядае Ільяш.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031