Знайсці
01.05.2024 / 13:456РусŁacБел

У МУС запусцілі гарачую лінію для скаргаў на дарогі, якія Лукашэнка загадаў прывесці ў парадак да 9 мая

Міністэрства ўнутраных справаў з 2 мая запускае гарачую лінію, куды можна паскардзіцца на дарогі. 

«З 2 мая ў грамадзян з’явіцца магчымасць паведаміць аб дэфектах дарожнага пакрыцця па адзіным нумары тэлефона (017) 218-72-92», — паведамілі ў МУС.

У ведамстве адзначылі, што гарачая лінія будзе працаваць па буднях з 10:00 да 12:00 і з 15:00 да 17:00:«Пасля апрацавання паведамлення па кожным факце будуць прыняты меры для ўхілення недахопаў».

У МУС таксама паведамілі, што з 12 красавіка ў тэлеграме працуе чат-бот @GAI_DOROGI_BOT, у які можна паведаміць аб праблемных участках.

Дзяржкантроль на сваім сайце таксама збіраў скаргі на дарогі.

У сакавіку Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу да 9 мая аднавіць дарогі ў краіне.

«Перадайце асабіста прэм'ер-міністру, няхай пачынае займацца разам з віцэ-прэм'ерам», — гаварыў ён. 

У ліпені 2023 года Лукашэнка загадваў да канца таго года прывесці ў парадак усе дарогі.

Чытайце таксама:

Жыхар Віцебшчыны паскардзіўся ў сацсетках на якасць дарог — да яго прыйшлі сілавікі

«Легендарная яма. Дзед пра яе расказваў». У Маладзечне машына правалілася пад асфальт

«Я проста ў ах*і». Беларус апублікаваў відэа дарог у Гомельскай вобласці. Асцярожна, шмат лаянкі!

Якія дарогі плануюць адрамантаваць у 2024 годзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
Яська/адказаць/
01.05.2024
Ваш званок прыняты на гарачую лінію МУС. У якасці рэагавання ўжо выехала рамонтная брыгада з АМАПаўцаў і САХРаўцаў на аўтазаку. З поўным камплектам адпаведнага абсталявання для прадухілення дэструктыўных скаргаў: гумовымі палкамі, кайданкамі, электрашокерамі, кувалдамі ды аўтаматамі.
0
Ёсік/адказаць/
01.05.2024
Скаржнік, так і ёсьць.
0
Тутэйшы /адказаць/
01.05.2024
І колькі зараз даюць за скаргі на дарогі? Я так разумею да 9 траўня будуць ад МУС зніжкі?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031