Знайсці
11.09.2015 / 14:07РусŁacБел

SpaceX паказала камфартабельны пасажырскі касмічны карабель ВІДЭА

Проста «Стар Трэк» нейкі.

Кампанія Элана Маска SpaceX паказала інтэр’ер касмічнага карабля Dragon V2 у пасажырскай версіі Crew Dragon…

…і імітацыю яго палёту ў космас.

Хаця інтэр’ер карабля робіць уражанне фантастычнага фільма, такія караблі ўжо ў 2017 годзе пачнуць вазіць астранаўтаў на МКС. На борце могуць знаходзіцца да сямі астранаўтаў. У грузавой версіі — 2,5 тоны грузу і чатырох астранаўтаў.

Для астранаўтаў сярод іншага прадугледжаныя чатыры ілюмінатары і клімат-кантроль (па жаданні тэмпература ў караблі выстаўляецца ад +15 да +26). Панэлі кіравання падобныя не да кабін авіялайнераў з мноствам тумблераў і лямпачак, а хутчэй да звычайных мікрахвалёвак ці пральных машын з прылепленымі да іх планшэтамі.

На экстранны выпадак прадугледжаная сістэма эвакуацыі, яе тэст паспяхова прайшоў у маі.

Грузы на МКС з 2012 года дастаўляюцца на першым «Драконе» SpaceX, караблі выводзіць на арбіту іх жа ракета Falcon 9. Амерыканцы прапануюць вярнуцца на Месяц менавіта з дапамогай іх ракет і караблёў — так выйдзе ў 10 раз танней. Сама кампанія спрабуе зменшыць цану запускаў ракет за кошт іх шматразовага выкарыстання: спробы пасадзіць пасля запуску ступень ракеты на Зямлю праходзяць са студзеня, але пакуль штораз нештазамінае правесці ідэальную пасадку.

Заснавальнік кампаніі Элан Маск тым часам плануе марсіянскую праграму.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031