Знайсці
12.02.2015 / 10:552РусŁacБел

SpaceX зноў не здолела мякка пасадзіць шматразовую ракету

Пасадка не выйшла мяккай праз надвор’е, тлумачыць Space.com.

Фота з твітара Элана Маска

Прыватная кампанія SpaceX у сераду паспяхова запусціла спадарожнік DSCOVR, што будзе сачыць за актыўнасцю Сонца. Запуск меўся стаць гістарычным: кампанія зноў збіралася мякка пасадзіць ступень ракеты Falcon 9 на марскую платформу.

Ад плану з мяккай пасадкай прыйшлося адмовіцца праз цяжкія ўмовы надвор’я. Ракета прываднілася проста ў мора — мяркуючы па фота з твітара заснавальніка SpaceX Элана Маска, зусім не мякка.

Але сам Маск вынікамі задаволены: пасадка адбылася вертыкальна і ўсяго ў 10 метрах ад платформы. Пры добрым надвор’і, на яго думку, дасканалая пасадка даволі верагодная.

Папярэдняя спроба мяккай пасадкі шматразовай ракеты прайшла 10 студзеня. Яна прайшла недасканала — некаторае абсталяванне платформы прыйшлося рамантаваць. Элан Маск назваў і гэта добрым вынікам.

Калі ў SpaceX атрымаецца наладзіць стабільна паспяховыя пасадкі шматразовых ракет, касмічныя палёты могуць заўважна ўпасці ў цане.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031