Знайсці
15.08.2015 / 21:02РусŁacБел

Засуха працягваецца: прагноз надвор'я на 16—18 жніўня

16 жніўня надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Без ападкаў. Вецер паўночна-заходні: ноччу слабы, днём умераны.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10.. + 16°C, месцамі 6.. + 9°C, максімальная днём ад + 21°C па поўначы да +29°C па паўднёвым захадзе краіны. Атмасферны ціск будзе слаба расці.

17—18 жніўня краіна будзе знаходзіцца пад уплывам антыцыклону з цэнтрам над Фінляндыяй. Захаваецца ўмерана цёплае надвор'е. Пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра 17 жніўня ноччу 7.. +14°C, па паўднёвым захадзе да +17, днём +18.. +25, па паўднёвым захадзе да + 27°C. 18 жніўня ноччу 6.. + 13°C, днём +16.. + 23°C.

У сувязі з сухім надвор'ем на большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца высокая пажаранебяспека, месцамі па поўдні, а па Брэсцкай вобласці ў многіх раёнах чакаецца надзвычайная пажарная небяспека. Не забывайце пра асцярожнае абыходжанне з агнём.

pogoda.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031