Знайсці
30.09.2011 / 10:168РусŁacБел

Палажанка выйшла з турмы на Акрэсціна

Яна адсядзела 11 сутак адміністрацыйнага арышту за вывешванне нацыянальных сцягоў.

30 верасня на волю з турмы на вуліцы Акрэсціна выйшла намесніца кіраўніка «Маладога фронту» [зарэгістраваны ў Чэхіі] Наста Палажанка. 19 верасня Насту арыштавалі на 11 сутак адміністрацыйнага арышту.

Яе затрымалі разам з былым палітвязнем Уладзімірам Яроменкам, калі яны меліся вывесіць у Мінску нацыянальныя сцягі. Палажанку і Яроменка звінавацілі ў парушэнні парадку правядзення і арганізацыі масавага мерапрыемства.

Сваю акцыю яны прымеркавалі да 20-й гадавіны абвяшчэння «Пагоні» і бел-чырвона-белага сцяга дзяржаўнымі сімваламі Беларусі. Уладзіміра Яроменку пакаралі 12 суткамі арышту. На волю ён выйдзе 1 кастрычніка.

Наста Палажанка была асуджаная за падзеі 19 снежня на 1 год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на 1 год.

Уладзімір Яроменак па справе аб падзеях на Плошчы атрымаў 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Быў вызвалены 13 жніўня.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930