Пасля 7 сутак арышту на свабоду не выйшла аператарка Белсата
Сёння пасля 7 сутак адміністрацыйнага арышту на свабоду не выйшла аператарка Белсата Дар’я Чульцова.
Дар’я 15 лістапада працавала разам з Кацярынай Андрэевай над стрымам з плошчы Перамен, іх разам затрымалі, у адзін дзень судзілі. Адвакат Дар'і даў распіску аб неразгалошванні, але ёсць падставы меркаваць, што яе абвінавачваюць у тым жа самым, што і Кацярыну, гэта значыць па ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Дар’і Чульцовай і Кацярыне Андрэевай пагражае да трох гадоў зняволення толькі за тое, што яны сумленна выконвалі сваю працу.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Адзіную славутасць Клімавічаў фактычна знеслі ФОТА
 4
Улад Бумага запускае ў Расіі сетку ўласных крамаў
 8
На Чукотцы памежніка і яго жонку асудзілі на сем гадоў за антываенныя допісы. Жонка напісала «Жыве Беларусь!»
 1
Украіна вывела танкі Abrams з фронту з-за дронаў
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера