Памёр пісьменнік Славамір Антановіч
Яму было 65 гадоў. Гэтую інфармацыю «НН» пацвердзіў старшыня праўладнага Саюза пісьменнікаў Мікалай Чаргінец.
Фота «Звязда».
Антановіч памёр 15 лістапада ў Шчучынскім раёне, дзе праводзіў час у бацькоўскай хаце.
Славамір Антановіч будаваў сабе кар’еру па партыйнай і камсамольскай лініі. Быў галоўным энергетыкам Шчучынскага масласырзавода. Некаторы час быў дарадцам прэм’ер-міністра Генадзя Навіцкага.
Сярод ягоных літаратурных прац найбольш вядомая — гістарычны раман «Пятро Машэраў». Летась Антановіча выключылі з шэрагаў праўладнага Саюза пісьменнікаў, у яго быў даўні канфлікт з яго старшынёй Мікалаем Чаргінцом.
Глядзі таксама: Пісьменнік Славамір Антановіч судзіўся з Чаргінцом і «Нашай Нівай»
0
0
0
0
0
0
Адзіную славутасць Клімавічаў фактычна знеслі ФОТА
 3
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Адзіную славутасць Клімавічаў фактычна знеслі ФОТА
 4
Улад Бумага запускае ў Расіі сетку ўласных крамаў
 8
На Чукотцы памежніка і яго жонку асудзілі на сем гадоў за антываенныя допісы. Жонка напісала «Жыве Беларусь!»
 1
Украіна вывела танкі Abrams з фронту з-за дронаў
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера