Знайсці
17.11.2020 / 16:58РусŁacБел

Барсукоў: «На працягу тыдня навесці ў Мінску ўзорны парадак», а любое процідзеянне гэтаму будзе карацца

Памочнік Лукашенкі па Мінску Аляксандр Барсукоў зрабіў заяву, з якой вынікае, што нацыянальную і пратэсную сімволіку зараз будуць прыбіраць пад аховай міліцыі, а любы супраціў гэтаму будзе карацца.

«Нармальныя людзі разам з камунальнымі службамі наводзяць парадак на дваровых тэрыторыях. Робяць прыгожа, годна, — піша БелТА. — А потым прыходзяць вандалы, пачынаюць наносіць нейкія надпісы, усталёўваць незразумела што, шумець. Як можна адпачываць у такі час? Насельніцтва абураецца. А калі нармальныя грамадзяне наогул пачынаюць высвятляць з імі адносіны, узнікаюць скандалы, бойкі. Бытавуха. Вуліца Чарвякова — не адзіны выпадак. Такія разборкі, якія адбываюцца там, усіх дасталі. Супрацоўнікам міліцыі што, больш рабіць няма чаго? Кожны дзень адбываюцца дзясяткі такіх інцыдэнтаў. З улікам гэтага кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача: на працягу тыдня навесці ў Мінску ўзорны парадак, таму хачу папярэдзіць усіх грамадзян: ніхто ні з кім цырымоніцца не будзе».

На фота: мурал з «дыджэямі перамен», замаляваны на вуліцы Чарвякова ў Мінску.

Таксама памочнік Лукашенкі адзначыў, што супрацоўнікі камунальных службаў будуць наводзіць парадак на тэрыторыях пад кантролем міліцыі. Любое ўмяшанне ў дзеянні службаў будзе расцэненае не толькі як адміністрацыйнае парушэнне, але можа пацягнуць за сабой і крымінальную адказнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930