Знайсці
16.11.2020 / 19:16РусŁacБел

Беларусаў у БПС-Сбербанку зараз пазнае штучны інтэлект

БПС-Сбербанк ўдасканаліў тэхналогію галасавой біяметрыі. Пасля інтэграцыі штучнага інтэлекту віртуальны памочнік Алеся пазнае людзей па голасе без лішніх пытанняў.

Галасавы бот Алеся перайшла на штучны інтэлект: калі раней яна строга выконвала алгарытмы, то цяпер значна хутчэй аналізуе запыты, вучыцца на іх і ўдасканальвае манеру зносін. А дзякуючы галасавой біяметрыі без дадатковых пытанняў падкажа рэшту па карце або запазычанасць па крэдыце. А яшчэ дапаможа даведацца, калі можна атрымаць аформленую карту, агучыць актуальныя курсы валют і вырашыць іншыя задачы.

Укараненне нейронных сетак і інтэграцыя з галасавой біяметрыяй адбываліся бясшоўна. Спецыялісты ўпершыню ў Беларусі аб'ядналі ў адным кліенцкім сцэнары тэхналогію распазнання натуральнай прамовы і галасавую біяметрыю. Тым самым у БПС-Сбербанку плануюць павысіць хуткасць і якасць абслугоўвання. Гэта таксама ўзмоцніць бяспеку сэрвіснай падтрымкі ў дыстанцыйным фармаце.

Каб пры тэлефанаванні ў банк пазнавалі з першага слова, трэба дазволіць запіс галасавога злепка. Банк можа звяртацца да захаванага злепку для верыфікацыі. Працэдура адбываецца імгненна і не патрабуе паўзы.

У бягучым годзе ў БПС-Сбербанку таксама ўкаранілі новыя для рынку тэхналогіі маўленчай і тэкставай аналітыкі узаемадзеянняў. Цяпер званкі і чаты аналізуюцца з прымяненнем тэхналогій AI. Рашэнне заклікана палепшыць якасць абслугоўвання, у тым ліку выяўляць «схаваныя зоны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930