Знайсці
17.10.2020 / 15:032РусŁacБел

«Краіна замкаў» просіць дапамогі: «накат» дзяржслужбаў працягваецца другі месяц

«За тое, што я як журналіст дапамагаў прэс-службе Каардынацыйнай рады, на «Краіну замкаў» «наехала» адразу 10 дзяржслужбаў! — напісаў у фб дырэктар фонду «Краіна замкаў» Аляксандр Варыкіш. —

Ужо другі месяц з офіса фонду не вылазяць дзяржкантроль, падатковая, да іх дадаўся Камітэт працы. Акрамя таго, уся адміністрацыя Ашмянскага раёна (у мяне там дом) як з ланцуга сарвалася: на маім хутары за апошнія дні пабывалі сем раённых службаў, пачынаючы ад санстанцыі, пажарнікаў і заканчваючы архітэктурай, землеўпарадчыкамі, РЭС, аховай прыроды. Каманда — накапаць, задушыць, пратаколы, штрафы. Яны хочуць знішчыць нас праз абкладванне непад'ёмным чыншам у сотні базавых!» — піша Варыкіш.

«Краіна замкаў» просіць падтрымкі і прапануе спосабы:

1. Паехаць з намі на экскурсію па Беларусі ці Калядную праграму. Інфармацыя на zamak.by.

2. Калі Вам не падабаецца ездзіць на экскурсіі ці вы жывяце не ў Мінску, можна зрабіць пералік на картку.

5299228110726300
ALIAKSANDR VARYKISH
02/24

Без камісіі шлях: АРІП — банкаўскія, фінансавыя паслугі — Банкі, НКФА — Белгазпрамбанк — папаўненне карткі (анлайн) — SL/438120.

3. Зрабіце рэпост гэтага запісу, важна, каб пра нас даведалася і выказала салідарнасць як мага больш людзей.

4. Падпішыцеся на нашу групу «Краіна замкаў. Разам па Беларусі». Там інфармацыя пра найпрыгажэйшыя месцы Беларусі, цікавыя падзеі, гістарычная інфармацыя, разам будзем спазнаваць нашу Радзіму. Таксама будзем дзяліцца інфармацыяй з хронікі нашага супрацьстаяння.

Дзякуй за любую пасільную дапамогу. Разам мы — сіла!» — напісаў Варыкіш.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930