Знайсці
16.10.2020 / 11:32РусŁacБел

Дзяўчына ўзяла ў сяброўкі пашпарт — і набыла ў растэрміноўку два мабільнікі і два тэлевізары

У маладзечанскую міліцыю звярнулася дзяўчына. Яна распавяла, што ёй прыйшло паштовае паведамленне аб неабходнасці пагасіць запазычанасць па растэрміноўцы за тэхніку, піша «Рэгіянальная газета».

Аператыўнікі ўстанавілі, што яна тыдзень гасціла ў Мінску ў сяброўкі. За гэты час мінчанка, скарыстаўшыся пашпартам сяброўкі і вонкавым з ёй падабенствам, таемна двойчы аформіла на яе растэрміноўку ў адной з крамаў сталіцы.

Так яна набыла два тэлевізары і два мабільныя тэлефоны на 12 000 рублёў.

Тэхніку мінчанка перапрадала праз інтэрнэт, а грошы патраціла на аплату арэнды жылля і ўласныя патрэбы.

Дзяўчыну затрымалі следчыя Фрунзенскага раёна Мінска. Яе дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930